Прыемнае з карысным

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яркія восеньскія хрызантэмы і вяргіні,  зялёны і сіні вінаград, пахучыя пірагі, незвычайнай формы гарбуз… такой была выстава дароў прыроды, кніг  па агародніцтву, наладжаная ў раённай бібліятэцы і прымеркаваная да Дня пажылога  чалавека. Яе арганізатары — раённы тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, кіраўнікі клубаў «Ясь і Яніна» і «Альбом майго жыцця» В.В. Шчарбакова, Г.Л. Бушмакіна. Яны запрасілі на свята людзей  паважанага, мудрага ўзросту, накрылі для іх салодкія сталы. Урач-валеолаг райбальніцы В.А. Івашкевіч падрабязна  расказаў аб карысным землекарыстанні,  тых  пладах і гародніне, якія даюць здароўе чалавеку і  прадаўжаюць яго гады.

Затым ўдзельнікі хору ветэранаў  «Аптымісты»,   прапанавалі  прысутным  невялікую канцэртную  праграму у якой, акрамя песень,  гучалі вершы і гумарэскі.

Цікавыя трэнінгі правяла з удзельнікамі сустрэчы  псіхолаг РТЦСАН Г.Л. Бушмакіна. Напрыканцы ўсе атрымалі падарункі-сувеніры ад раённага таварыства Чырвонага Крыжа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.