Сустрэча з творчымі людзьмі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Букет валошак” – так  называецца зборнік вершаваных  і празаічных твораў, выдадзены ў 2008 годзе  па ініцыятыве  раённага  літаратурна-музычнага аб”яднання. У гэту  кнігу з выявамі “цвятка Радзімы” ўвайшлі  натхнёныя думкі 32-х аматараў мастацкага слова, якія знайшлі  добры водгук у чытачоў. Члены аб”яднання “Валошкі”, аўтары зборніка, часта выступаюць у школах, дзіцячых лагерах і ў арганізацыях раёна.

Вось і нядаўна некаторых з іх за-прасілі  на сустрэчу з адзінаццаці-класнікамі СШ № 3 г. Нясвіжа. Вядомая ў раёне  паэтка,  намеснік рэдактара раённай газеты  “Нясвіжскія навіны” Соф”я  Любанец звярнулася да  вучняў з наказам быць  дастойнымі грамадзянамі  сваёй Радзімы і  прачытала некалькі вершаў.

Наталля Бордак не толькі пазнаёміла старшакласнікаў са сваёй паэзіяй духоўнага зместу, але і прадэманстравала  карціны,  напісаныя ёю самой.

Замалёўку “Двое ў лодцы шчасця”  пра ганаровага грамадзяніна г. Нясвіжа У.П. Гуля  прачытала Раіса Хвір. Яна ж пажадала  вучням  выпускных класаў  поспехаў у вучобе і ва ўсіх добрых пачынаннях.

Юнакі і дзяўчаты, у сваю чаргу, паказалі сябе  нераўнадушнымі слухачамі – жыва успрымалі  словы гасцей, уступалі з імі ў дыялог.

У канцы сустрэчы будучыя выпускнікі  і іх класны кіраўнік Алена Аляксандраўна Бацян шчыра падзякавалі  мясцовым аўтарам за сустрэчу і выказалі  спадзяванне яшчэ  раз убачыць у сваёй школе іх і іншых  удзельнікаў раённага літаратурнага музычнага аб”яднання “Валошкі”.

Алеся КОЎШЫК


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.