15 год з вамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дырэктар ТАА «Корсак-ВВ» Вячаслаў Корсак

З 1997 года, калі ў Нясвіжы з”явілася  невялікая майстэрня па вытворчасці мэблі, беларускаму пакупніку  стала вядомай  марка “Корсак”.  Першапачаткова выпускалася толькі дзве  мадэлі,  але пастаянны попыт на прадукцыю прымушаў не стаяць на месцы.

У 2003-м годзе, калі на базе  першаснай  вытворчасці  было ўтворана таварыства з абмежаванай  адказнасцю, новую назву яму не шукалі.  Згодна з прынцыпам “Спачатку ты працуеш на імя, а затым імя  працуе на цябе”,  кампанію назвалі па прозвішчы  прадпрымальніка, які яе заснаваў – “Корсак-ВВ”.  У першы  год работы таварыства ў ім працавала каля  60 чалавек, выпускалася 14 відаў прадукцыі.

_MG_1122

На новым кромкаабліцовачным  станку “Advantage 400” даверана працаваць сталяру-станочніку  Станіславу Фанзэлю

_MG_1029

Злучае  мэблевы каркас сталяр-зборшчык Юрый Цімафееў

Зараз на прадпрыемстве  тры вытворчыя базы,  на якіх выпускаецца каля 35 відаў мяккай і корпуснай мэблі. У райцэнтры па вуліцы Нясвіжскай і ў  вёсцы Пагулянка размешчана вытворчасць мяккай мэблі. У Пагулянцы будуецца і склад гатовай прадукцыі. Трэцяя вытворчая база знаходзіцца на вуліцы Кутузава ў Нясвіжы. Тут вырабляюць корпусную мэблю: кухні, прыхожыя, серванты і г.д.

Дарэчы, 80 %  прадукцыі ТАА “Корсак-ВВ”  ад”язджае  з прадпрыемства ў дзень вырабу:  22-23 камплекты з 30. На месцы  застаецца толькі тое, што  зроблена для Нясвіжа. Акрамя нашага горада, фірменныя магазіны кампаніі дзейнічаюць у Баранавічах, Мінску, Брэсце, Магілёве, Гродна. Плануецца  таксама іх ад-крыццё ў Бабруйску, дадаткова – у Мінску і Магілёве.

Два гады таму таварыства выйшла  і на рынак Расійскай Федэрацыі – яго прадукцыя ідзе ў падмаскоўныя Серпухаў і Каломну, у Цвер, Пскоў, Казань і Тулу, у  Якуцкую аўтаномную акругу. Нямала мэблі адгружаецца ў Казахстан і Узбекістан.

_MG_1035

На сваім станку працуе  аператар  Уладзімір Вайніловіч

_MG_1136

Работай «разумнай» машыны кіруе сталяр-станочнік Васіль Чэркас

Як патлумачыў у нашай гутарцы дырэктар  таварыста Вячаслаў Корсак, з першых дзён  сваёй работы  яго кампанія рабіла стаўку на  якасць прадукцыі і ўважлівае  стаўленне да кожнага заказчыка.

– Стварэнне мэблі, – расказаў  Вячаслаў Вацлававіч, – працэс  сапраўды творчы. Рашэнні па навінках  прымаюцца  калегіяльна. Спачатку робіцца  эксперыментальная мадэль,  вывучаецца попыт. Бывае, што нешта  нам здаецца і цікавым, і прыгожым, а пакупнік не выбірае.  Распрацоўваеш 5-6 мадэляў, а кліент “галасуе” за 2. Значыць, астатнія ў шырокую вытворчасць не запускаем. Нічога  не зробіш – стаяць на месцы нельга, трэба сачыць  за навінкамі  мэблевай моды.  Для гэтага мы пастаянна ўдзельнічаем у мэблевых выставах, у тым ліку міжнародных.

_MG_1104

Адна з лепшых швачак таварыства Святлана Лаўнічук

_MG_1001

За работай – паралоншчык Сяргей Анішчык

_MG_1081

Старанна робіць сваю справу абойшчык мэблі Таццяна Маркевіч

І сапраўды, мэбля ТАА “Корсак-ВВ” практычная, функцыянальная, надзейная, а для вока –  проста прыгожая, якая лёгка  падыдзе да любога інтэр”еру самых розных адценняў.

Для яе вытворчасці, як запэўніў Вячаслаў Корсак, прымяняюцца высакаякасныя, экалагічна чыстыя  матэрыялы і  камплектуючыя лепшых  айчынных і замежных вытворцаў.

У асноўным, яна прызначана  для сярэдняга  пакупніка, які  выбірае патрэбнае яму  спалучэнне дызайну, якасці і цаны.  Аднак у асартыменце  кампаніі ёсць  і так званы “прэміум-сегмент”. Гэта лінія “Алмаці”, якая  вырабляецца з вельмі дарагіх  матэрыялаў па больш складанай, чым звычайная, тэхналогіі. І на яе ёсць свой  пакупнік.

Высокая папулярнасць мэблі ТАА “Корсак-ВВ” тлумачыцца, канешне ж,  не толькі талентам  дызайнераў кампаніі, але і яе сур”ёзным  тэхнічным забеспячэннем. Кіраўніцтва  прадпрыемства  імкнецца звесці да мінімуму  долю ручной работы і тым самым павысіць прадукцыйнасць працы. Італьянскае і нямецкае абсталяванне вытворчых цэхаў дазваляе  атрымліваць на выха-дзе  выдатную, ідэальна падагнаную мэблю. А што  да прадукцыйнасці працы – то,  напрыклад, на адным з участкаў цэха па вытворчасці мяккай мэблі, дзе нядаўна былі патрэбны  4 чалавекі, цяпер спраўляецца 1. І ўсё гэта – дзякуючы “разумным” машынам, якімі кіруе, вядома ж, граматны і адказны работнік.

Увогуле да рэарганізацыі ў ТАА “Корсак-ВВ”  працавала 230  чалавек.  Пасля выдзялення ў асобную ўласную структуру  гандлёвага прадпрыемства “Рэксам” (дырэктар Андрэй Елізараў), якое займаецца  прадстаўленнем  прадукцыі ТАА “Корсак-ВВ” на мэблевым рынку, стала павялічвацца колькасць работнікаў гандлёвай сеткі.

І, мяркуючы па ўсім, гэта не мяжа, таму што  вытворчы патэнцыял таварыства  яшчэ далёка  не вычарпаны.

А на пытанне, у чым залог  поспеху прадпрыемства, яго дырэктар Вячаслаў Корсак адказаў, што галоўнае – гэта падбор добрай каманды, у якой патрэбны чалавек трапляе ў патрэбнае  месца і атрымлівае магчымасць выкарыстаць найлепшым чынам  свае здольнасці. Пры гэтым ён поўнасцю адказвае за ўчастак, на якім знаходзіцца, і выдатна разумее, што добрае імя  фірмы – гэта залог і яго асабістага дабрабыту. Адно з другім звязана непарыўна.

На першы погляд, усё не так і складана. На справе, канешне ж, за  гэтымі простымі словамі стаіць  карпатлівая праца дзесяткаў  людзей: дызайнераў, тэхнолагаў, рабочых, ва-дзіцеляў, бухгалтараў, прадаўцоў і г.д. Галоўнае, што справа, распачатая 15 гадоў таму, рухаецца, развіваецца, удасканальваецца, і нашы дамы і кватэры, без сумненняў, будзе ўпрыгожваць усё больш новая і цікавая мэбля ад ААТ “Корсак-ВВ”, якая прыносіць з сабой не толькі камфорт і ўтульнасць, але і  цяпло душ і рук яе вытворцаў.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.