3 ЛІСТАПАДА — 130-ГОДДЗЕ ЯКУБА КОЛАСА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 130-годдзю з дня нара-джэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, распачаліся на Стаўбцоўшчыне. Коласаўскія мемарыяльныя сядзібы «Акінчыцы», «Альбуць» і «Смольня» збіраюць гасцей на рэспубліканскае свята паэзіі «О, Беларусь, ты сэрца і душа». Тут арганізаваны выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класы, выставы маладых мастакоў Стаўбцоўшчыны, прэзентацыі новых кніг сучасных пісьменнікаў. У вёсцы Мікалаеўшчына адбудзецца грандыёзны канцэрт у гонар беларускага песняра. Сюды запрошаны Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята», музычная капэла «Санорус», лаўрэат міжнародных конкурсау Пётр Ял-фімаў, салістка Маладзёжнага тэатра эстрады Ганна Благава і акцёры айчынных тэатраў. А  трэцяга  лістапада, у дзень нараджэння песняра, дзеячы культуры і мастацтва, сучасныя паэты і пісьменнікі нашай краіны прынясуць кветкі да помніка Якубу Коласу ў сталіцы.

За гэты юбілейны год гісторыка-культурныя аб”екты, якія так ці інакш звязаны з жыццём і творчасцю паэта, прыкметна змяніліся. Мясцовая ўлада Стаўбцоўшчыны і арганізацыі раёна аказалі дапамогу ў правядзенні рамонту чатырох мемарыяльных сядзіб Якуба Коласа. Цяпер іх знешні выгляд значна аднавіўся. Адрэстаўраваны і знакамітыя драўляныя скульптуры кампазіцыі «Шляхі Коласа». Намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Сяргей Шэсцель паведаміў напярэдадні святкавання юбілею на прэс-канферэнцыі, што дзякуючы фінансавай дапамозе Мінаблвыканкама зроблены таксама касметычны рамонт у школе вёскі Мікалаеўшчына, якая носіць імя Коласа. А на сайце школы адкрыты віртуальны музей, дзе можна пазнаёміцца з прадстаўленымі экспанатамі.

– Разам з кіраўніцтвам Стаўбцоўскага райвыканкама мы будзем шукаць тыя праекты, якія абавязкова прыцягнуць і жыхароў Беларусі, і замежных турыстаў да гэтых прывабных мясцін, – заявіў намеснік міністра культуры Тадэуш Стружэцкі. – Тым больш што гэтыя турыстычныя маршруты можна нават уключыць у комплексныя, пры наведванні Міра, Нясвіжа. Мы таксама вернемся і да ідэі стварэння агульнага маршрута «Дарогамі Міцкевічаў», пачынаючы ад Адама і завяршаючы Канстанцінам. За аснову можна нават смела браць «Новую зямлю» Якуба Коласа, каб арганізаваць па гэтым творы рэальныя праекты.

I сапраўды, творы нашага знакамітага земляка распаўсюджаны па-за межамі Бацькаўшчыны. Папулярызацыяй творчасці паэта актыўна займаецца і Дзяржаўны музей Коласа, які ў гэтым годзе быў адноўлены.

– Ужо дзесяць год, як у нас заключана дамова с музеем Рыльскага ў Кіеве. Зараз там працуе наша выстава. Сёлета на каласавіны, 2 лістапада, мы заключым пагадненне з Літаратурным музеем Курска, дзе праводзіцца шырокая прапаганда творчасці нашага песняра, – паведаміла дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская. – У Пецярбурзе плануецца выстава «Мілы кут маіх дзядоў». Некаторыя выставы перададзены ў гарады Арменіі, Балгарыі, Латвіі і Польшчы. Мы жадаем, каб слова Коласа гучала і за мяжою, дзе падрастае новае пакаленне нашых суайчыннікаў. У Беларусі грамадства вельмі зацікаўлена жыццём і творчасцю паэта, грунтоўная праца праводзіцца сярод школьнікаў. У гэтым годзе шмат увагі атрымаў праект «130 прысвячэнняў Якубу Коласу». На сёння да нас паступілі каля сотні заяў ад грамадзян рознага ўзросту. Ёсць нават канкурсанты з Латвіі.

Ганна ЖУКОЎСКАЯ, «БН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.