Бібліятэка запрашае сяброў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прапаганда кнігі – асноўны аспект дзейнасці любой бібліятэкі. Работа з дзіцячым чытачом асаблівая, патрабуе ад бібліятэкара ўмення выклікаць прыхільнасць да сябе юнага чытача, зацікавіць кнігай, умела яе прапагандаваць.

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у раённай дзіцячай бібліятэцы свята прысвячэння ў чытачы. Сёлета, у Год кнігі, яно было асабліва цікавым і прайшло пад назвай «Бібліятэка запрашае сяброў». Гасцямі былі вучні малодшых класаў СШ №1 горада Нясвіжа. Бібліятэкар малодшага абанемента Аксана Рыжыкава пазнаёміла школьнікаў з бібліятэкай і самымі рознымі кнігамі, бо кніга, як сапраўдны сябар, гатова прыйсці на дапамогу, навучыць, параіць, расказаць.

Каралева Кніга расказала прысутным аб гісторыі стварэння кнігі, аб тым, якімі былі першыя кнігі. Вясёлы Нязнайка спрабаваў увесці ў зман будучых чытачоў, задаючы каверзныя пытанні наконт паводзін у бібліятэцы і правілаў карыстання кнігамі. Але з дапамогай бібліятэкара і лепшых чытачоў вучні змаглі справіцца з усімі заданнямі.

Дзеці ўбачылі інсцэніроўку байкі М. Ільіной «Дзве кніжкі» аб тым, што бывае, калі да кніжак дрэнна ставіцца.

Доктар Айбаліт расказаў, як кнігі можна «лячыць». 3 цікавасцю школьнікі адказвалі на пытанні казачнай віктарыны.

Стаўшы чытачамі дзіцячай бібліятэкі, вучні паабяцалі беражліва адносіцца да кніг, не парушаць правілаў карыстання бібліятэкай. На памяць аб сустрэчы ўсе атрымалі памяткі чытача і падарункі.

Ролі казачных герояў у мерапрыемстве выконвалі работнікі бібліятэкі.

Аляксандра ГАПАНОВІЧ, загадчыца Нясвіжскай раённай дзіцячай бібліятэкі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.