Чалавек ад зямлі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пераможцам жніва-2012 у нашым раёне стаў  экіпаж Георгія Іванавіча  Антановіча з ААТ  “Новае жыццё”. Разам з сынам  Дзмітрыем ён намалаціў  на ўмоўны камбайн  1778,9 тоны збожжа.

Летась сярод камбайнераў  першай групы  гаспадарак раёна  іх экіпаж быў трэцім. Сёлета выйсці ў лідары  дапамаглі вопыт, настой-лівасць, добрыя амбіцыі і, канешне ж, высокая ўраджайнасць збожжавых культур у гаспадарцы.

Пасля ўборкі збожжавых яго жніво  працягвалася на палетках кукурузы. Апошнімі гадамі гэтую культуру  паспяхова вырошчваюць на зерне. І вось сёлета  Георгій Іванавіч і механізатар Віктар Вікенцьевіч Карачун на другім камбайне  намалацілі 3900 тон кукурузы на зерне. Пасля “Лексіён” Антановіча накіраваўся на дапамогу ў ЗАТ “1 Мая” – таксама на ўборку кукурузы.

Георгій Антановіч – мясцовы, як кажуць, чалавек ад зямлі.  Яго бацька, Іван Іванавіч,  працаваў у калгасе шафёрам. Маці, Зінаіда Міхайлаўна, доўгі час  даглядала  цялят на ферме “Казлы”. Добры прыклад бацькоў  зрабіў сваю справу, паўплываў  на выбар прафесіі Георгія.  Ён скончыў  Мар”інагорскі  тэхнікум механізацыі. Трактарыстам-машыністам працуе ў гаспадарцы з 1989 года.

З тэхнікай звязалі лёс і яго сыны.  Малодшы стаў  вадзіцелем, як дзед.  Старэйшы – механізатарам, як бацька, іх сямейны экіпаж штогод  паказвае на жніўным полі  прыклад высокай  кваліфікацыі і адданасці справе.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.