Да стала спажыўцоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У ЗАТ “Росіч”, якое спецыялізуецца на вырошчванні гародніны, сабралі сёлета 2240 тон бульбы (па 213 ц/га), 778 тон гародніны адкрытага грунту, 840 тон гародніны закрытага грунту. У адкрытым грунце вырошчвалі буракі сталовыя, валавы збор якіх склаў 491 т (па 491 ц/га), цыбулю (сабралі 50 т), моркву (200 т, па 500 ц/га). У цяпліцы вырасцілі 403 т агуркоў і 437 т памідораў.

На ўборцы “другога хлеба” і гародніны пастараліся механізатары закрытага акцыянернага таварыства Мікалай Мікалаевіч Клочка, Аляксандр Часлававіч Валявач, Уладзімір Іванавіч Цымбал.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.