Два святы ў адным

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У яслях-садзе № 4 г. Нясвіжа прайшло першае мерапрыемства ў рамках  рэспубліканскага  інавацыйнага  праекта “Укараненне мадэлі  фарміравання культуры  гендэрных адносін  дашкольнікаў  на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускай  сям”і”.

Кірмаш “Пакроўскіх фарбаў карагод”, які арганізавалі  работнікі дзіцячага садка для сваіх выхаванцаў і іх бацькоў, стаў своеасаблівым  тэатралізаваным прадстаўленнем, у якім маленькія артысты  нароўні з дарослымі  раскрывалі цесна звязаныя  паміж сабой тэмы – любоў да маці і ўшанаванне Найсвяцейшай Багародзіцы, дзень Пакрова якой адзначаўся 14 кастрычніка.

Изображение 007

Атмасфера восеньскага кірмашу  была створана  яшчэ на падыходзе да залы, дзе праходзіла  мерапрыемства – тут удзельнікаў чакалі  прыгожа аформленыя сталы з падзелкамі з прыроднага матэрыялу, зробленымі сумесна  выхавацелямі і дзецьмі, а таксама з разнастайнай выпечкай – кулінарнай творчасцю бацькоў і вырабамі  вядомай фабрыкі “Слодыч”, якая прэзентавала тут сваю прадукцыю. Дзяцей і дарослых заклікалі  на кірмаш  вясёлыя Латочніцы, а хлопчыкі прыгожа вялі  дзяўчынак у залу. Дзеці танцавалі, спявалі песні, гулялі (фота 2,3), адгадвалі хітрыя загадкі, у якіх  з добрым гумарам  вызначаліся адрозненні ў паводзінах  і характарах хлопчыкаў і дзяўчынак. Асаблівы ўпор быў зроблены на тое, што восень – пара не толькі збору ўра-джаю, але і вялікага  хрысціянскага свята – Пакроваў Найсвяцейшай  Багародзіцы. Выхавацелі  ўзгадалі  для дзяцей і дарослых  гісторыю свята, а цудоўны мультфільм  “Пакровы-Пакровенькі”, прадэманстраваны  на мультымедыя ўстаноўцы, не пакінуў раўнадушным  нікога. Ён закрануў тэмы веры і любові паміж бацькамі і дзецьмі, прымусіў  задумацца аб вечных каштоўнасцях. Працягнуў гэтыя тэмы настаяцель  Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа протаіерэй Мікалай Лабынько (фота 4).  Звяртаючыся да прысутных, ён засяродзіў іх увагу на глыбокім сэнсе свята Пакроваў Найсвяцейшай Багаро-дзіцы і яго сувязі з дзяржаўным святам  Днём маці. Багародзіца – гэта  сімвал абсалютнай  і самаахвярнай любові, якая ўсё  аддае і нічога не чакае ўзамен. І калі мы навучымся любіць  адзін  аднаго менавіта такой бескарыслівай  лю-боўю, якая  імкнецца прынесці дабро таму, хто  побач  і берагчы яго, то не будзе ні няшчасных маці, ні пакрыўджаных дзяцей.

Изображение 012

Айцец Мікалай таксама расказаў пра сваё нядаўняе  наведванне Святой зямлі і перадаў  загадчыцы садка Вользе Пуляк  падарункі, прывезеныя адтуль, каб яны  заўсёды знаходзіліся ў дзіцячай  ўстанове і нагадвалі яе  вахаванцам пра Божую любоў да ўсіх людзей.

Вершы і песні ў гонар  Найсвяцейшай Багародзіцы гучалі і з вуснаў дзяцей.

Выхаванцы садка не забыліся і пра сваіх бабуль, якім таксама  адрасавалі  цудоўныя, цёплыя словы, і, як і мамам, уручылі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

З заключным  словам перад прысутнымі  выступіла загадчык  ясляў-сада № 4 Вольга Пуляк, якая раскрыла асноўныя тэзісы новага праекта па гендэрным выхаванні дзяцей, скіраванага на тое,  каб дзяўчынкі раслі  сапраўднымі жанчынамі, у будучым – добрымі маці, а хлопчыкі –  сапраўднымі мужчынамі, якія  нясуць адказнасць за свае  ўчынкі, сваю сям”ю.

Изображение 027

Вольга Іванаўна таксама прадэманстравала  гасцям лялькі, зробленыя бацькамі і выхавацелямі садка, як сімвалы  класічнага вобліку мужчыны і жанчыны (фота 1). У заключэнне яна павіншавала ўсіх прысутных  са святамі – Пакровам Найсвяцейшай  Багародзіцы і Днём маці і пажадала шчасця і міру    сем”ям усіх сваіх выхаванцаў.

Удзельнікаў і гасцей мерапрыемства таксама павіншавалі і выказалі  ім свае найлепшыя пажаданні  старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб”яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа” Валянціна Пратасенка, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб”яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец, галоўны спецыяліст аддзела  ідэалагічнай работы  райвыканкама Наталля Рыбакова, метадыст аддзела адукацыі Ірына Ляснова. Яны падзякавалі садку  за работу, якая ў ім праводзіцца, і пажадалі  поспехаў у новым праекце.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.