Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 30 кастрычніка ў раёне ўбрана 4567 га цукровых буракоў, што складае 85,1 % ад неабходнага. Справі-ліся з гэтай работай ААТ “Грыцкевічы”, СВК “Гарадзея”, сортавыпрабавальная станцыя. 98 % выкапана ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 93 % – у ААТ “Юшавічы”.

Сярэдняя ўраджайнасць салодкіх каранёў складае 550 ц/га. 783 ц/га – у ААТ “Новае жыццё”, 725 – у СВК “Агракамбінат Сноў”.

На Гарадзейскі цукровы камбінат з гаспадарак раёна дастаўлена 221038 т буракоў. Сярэдняя іх цукрыстасць – 16,54 %. Большая – 16,7 % – у ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Кукурузы на зерне ўбрана 2723 га, або 73 % ад неабходнага. Закончана яе ўборка ў “Нясвіжскіх Астроўках” і “Новым жыцці”. 88 % вымалачана ў ААТ “Лань-Нясвіж”, 83 – у “Грыцкевічах”.

Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы на зерне – 112 ц/га. Больш высокая – 150 ц/га – у “Грыцкевічах” і 136 ц/га – у “Снове”.

Зяблевае ворыва праведзена на плошчы 12395 га – 60 % да плана.  97 % да плана ўзнята зябліва ў “Новым жыцці”, 93 % – у філіяле “Нясвіжскі льнозавод” ААТ “Валожынскі льнокамбінат”.

На 1 умоўную галаву жывёлы ў раёне нарыхтавана па 21,47 ц кармавых адзінак. Найбольш – у ААТ “Юшавічы” (29,53 ц), “17 верасня” (27,48 ц), “Лань-Нясвіж” (27,19 ц). З даведзеным па гэтым паказчыку заданнем паспяхова справіліся “Юша-вічы” (112,9 %), “17 верасня” (108,6 %), “Нясвіжскія Астроўкі” (104 %).

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.