Імператарская капліца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Архітэктурныя помнікі Нясвіжчыны вядомы не   толькі   ў нашай   краіне,   але   і далёка за яе межамі. Не меншую вядомасць атрымалі і паданні пра горад і тых, хто  ў ім жыў. А вось гісторыю будаўніцтва праваслаўнай капліцы ў Гарадзеі ўпершыню я пачула ад мясцовай жыхаркі г.п. Гарадзея Марыі Юльянаўны Ермачэнка. Ёй, у сваю чаргу, гэта расказала яе бабуля.

А здарылася гэта пасля будаўніцтва чыгуначнай станцыі на маскоўска-брэсцкім напрамку, у мястэчку Гародзей. Калі яе адкрылі, імператар са сваёй сям”ёй выехаў з Масквы ў бок  Брэста. Мабыць, гэта была адна з першых паездак царскай сям”і на чыгуначным транспарце. I адбылася яна не зусім паспяхова. Жыццё імператара, яго сям”і і ўсіх, хто яго суправаджаў, магло абарвацца каля Гародзея. Менавіта каля мястэчка поезд сышоў з рэек  і перакуліўся.   Мітусня   была   страшэнная.   Члены сям”і засталіся жывыя. Удзячны Богу за падараванае жыццё імператар аддаў загад пабудаваць на месцы аварыі капліцу і выдзяліў на гэта  сродкі. Вось такая версія ўзнікнення капліцы (1874 г.) каля аднаго з пераездаў у г.п. Гарадзеі. Штогод каля яе збіраюцца людзі напярэдадні Вялікадня асвяціць хлеб і фарбаваныя яйкі, але, на жаль, мала хто з іх ведае гэту гісторыю. Да таго ж, ніякіх дакументальных сведчанняў, якія б пацвердзілі яе, мы пакуль не знайшлі. Магчыма, гэта могуць зрабіць людзі, блізкія да архіўных дакументаў, ці тыя, хто прафесійна займаецца вывучэннем гісторыі Нясвіжчыны.

Ганна КАЛОША, загадчыца Гарадзейскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.