Кірмашы па суботах працягваюцца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую суботу, 27 кастрычніка,  у час кірмашу было рэалізавана прадукцыі на суму больш 80 мільёнаў рублёў.

Спажывец добра ведае мясную прадукцыю  ААТ “Лань-Нясвіж” і ЗАТ “1 Мая” і з задавальненнем набывае свініну і ялавічыну і на раз, і пра запас.

Бойкі гандаль не спыняўся і каля гандлёвай кропкі СВК “Агракамбінат Сноў”. З самага рання тут  ужо былі пакупнікі.

– Мы заўсёды  стараемся парадаваць спажыўца прыветлівым аб-слугоўваннем і за- давальненнем па-трэб, – расказалі прадстаўнікі сноўскага магазіна     № 8. На гэты раз асаблівым попытам на кірмашы карысталіся рулет “святочны” са свіных языкоў, наборы курыныя, “закуска фірменная”, язык свіны, хвост гавяджы, фарш “элітны” і інш.

ЗАТ “Росіч” прапаноўвала бульбу і сталовыя буракі па 1 тыс. рублёў за 1 кг, моркву – па 2 тысячы, цыбулю – па 3 тысячы, а таксама тут набывалі агуркі і памідоры – па 7700 і 9700 рублёў адпаведна.

IMG_6770

У Нясвіжскага райспажыўтаварыства да сезону несвіжане набывалі часнок і журавіны, а таксама капусту, бульбу і іншую гародніну.

У мясцовых фермераў гараджане куплялі бульбу, цыбулю. Асаблівым попытам карысталася капуста. Для засолкі і закваскі яе бралі з запасам.

У лістападзе кірмашы будуць працягвацца. Для тых, хто яшчэ не паспеў зрабіць запас на зіму, продаж сельгаспрадукцыі з мясцовых сельгас-прадпрыемстваў будзе наладжаны па суботах – 3 і 10 лістапада.

Іна ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.