Мінулае і будучыня. Непарыўная сувязь

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Калектыў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” святкуе 60-гадовы юбілей свайго сельгаспрадпрыемства

Першыя крокі

Першыя калектыўныя гаспадаркі на тэрыторыі Астроўскага сельсавета  арганізавалі ў 1949 годзе. Гэта былі калгасы імя  Леніна, імя Сталіна, імя Кірава, імя Калініна, імя Малянкова, імя Матросава, “Чырвоная зорка”. Іх узначалілі  адпаведна: М.У. Заяц, А.У. Атман,  В.В. Буйвал, Т.Л. Крупка, Ю.С. Ратомскі, У.У. Солтан, Б.А. Яськевіч.

У 1952 годзе гэтыя гаспадаркі  былі аб”яднаны ў адзін  калгас – імя  Малянкова. Яго старшынёй быў абраны Рыгор Васільевіч Расоўскі. Ён працаваў тут да 1959 года. Калгаснікі займаліся  жывёлагадоўляй і льнаводствам. Узмацнялася  пакрыху матэрыяльна-тэхнічная база. Вядома, што  за руль першых  аўтамашын селі вадзіцелі М.М. Васільеў,  А.С. Гуцько, М.Р. Федарук. У 1954 годзе  пад кіраўніцтвам  садавода-энтузіяста  А.А. Янушкевіча быў пасаджаны  калгасны сад. У 1956 годзе  дала ток  перасоўная электрастанцыя, якой кіраваў  Л.Л. Камера. Старанна працавалі  ў калгасе брыгадзіры Ф.М. Крупец і Д.К. Бацян,  аграном Л.Б. Лагун, заатэхнік  І.Ц. Галубовіч, касір С.В. Бука, бухгалтары Я.Б. Жэрка і А.А. Біюц, галоўны бухгалтар А.М. Мурашка.

Зразумела, што хутарская  сістэма  не дазваляла  эфектыўна працаваць на зямлі, і было вырашана  ссяляць хутары (а іх налічвалася больш за 200). У выніку з”явіліся вёска Новіны, новы пасёлак у вёсцы Стаўпішча, вуліца Першамайская ў вёсцы Астроўкі.  Праўленне калгаса пачало больш  увагі надаваць развіццю культуры. У 1957 г. пабудавалі  клубы ў Астроўках і Макашах. Узначальваў будаўнічую  брыгаду М.Я. Ціхановіч.

На шляху станаўлення

Калгас імя Малянкова ў 1958 г. перайменавалі ў калгас  імя Дзяржынскага. Расло пагалоўе жывёлы, павышалася ўраджайнасць збожжавых культур, бульбы, пачалі вырошчваць цукровыя буракі. Канчаткова складвалася спецыялізацыя  гаспадаркі – мяса-малочная вытворчасць.

Развівалася і сацыяльная сфера. У розныя гады на  тэрыторыі калгаса з”яўляліся  новабудоўлі: сярэдняя школа на 360 месцаў, дзіцячы сад, два фельчарска-акушэрскія пункты, лазні ў вёсках Астроўкі, Янчыцы і Малінаўка, сельскі Дом культуры, новы адміністрацыйны будынак гаспадаркі, сталовая, магазін, гараж і майстэрня. Актыўна вялося і вядзецца ўзвядзенне жылых дамоў. Заасфальтавалі вуліцы і тэрыторыі  фермаў. Газіфікавана в. Астроўкі, часткова – Макашы і Прасці.

Праўленне калгаса праводзіла  пэўную работу па падрыхтоўцы  кадраў. Маладыя людзі вучыліся  па накіраваннях гаспадаркі і потым вярталіся ў яе працаваць спецыялістамі. Так,  бухгалтар Святлана Мікалаеўна  Цімафейчык закончыла такім чынам у свой час Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, брыгадзір 3-й паляводчай брыгады Леанід Міхайлавіч Яцкевіч – Мар”інагорскі тэхнікум, галоўны інжынер Міхаіл Архіпавіч  Лісоўскі – Жыровіцкі  сельгастэхнікум. Навыкі гаспадарання на роднай зямлі  перадаваліся ад дзядоў і бацькоў дзецям і ўнукам. У калгасе з”явіліся сямейныя  дынастыі жывёлаводаў і механізатараў: Чыркун, Кунік, Кучынскіх, Лабаза.

З часам мяняліся назвы калектыўнай гаспадаркі. Так, у  лютым 1994 года калгас  стаў КСП імя Дзяржынскага.

У лютым  2003 года  калектыўнае  сельскагаспадарчае  прадпрыемства імя  Дзяржынскага стала  сельскагаспадарчым  вытворчым кааператывам (СВК) «Нясвіжскія Астроўкі».  У сакавіку 2011 г. ён быў  пераўтвораны ў адкрытае  акцыянернае таварыства. Хутка 10 гадоў, як узначальвае гаспадарку творчы, няўрымслівы  чалавек – Людміла Георгіеўна Гутнік (на здымку).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.