НА ПАЭТЫЧНАЙ ХВАЛІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мужнае натхненне

Ад партызанскай

Да чарнобыльскай мадонны

Міхась Савіцкі

Вымярае шлях,

А ў сэрцах памяць

Пра свяшчэнны прах

Мадоннаў,

Што не выйшлі

З небяспечнай зоны.

Вайна

Яго самога

Біла, мяла, секла,

Але, на шчасце,

Выжыў ён,

Мастак.

І расказаў

Праўдзіва – ярка так

Пра змагароў лясных,

Пра Бухенвальда пекла.

І бачым мы

Тых год

Жывое ўвасабленне

Ў палотнах спавядальных

Мастака:

Згадаўшы ўсё,

Не слабая рука

Вадзіла пэндзлем тут,

А мужнае натхненне.

Я аптымізму не губляў ніколі

Я аптымізму не губляў ніколі,

Што прыйдзе час – і Беларусь мая

Шлях выбера па сваёй волі,

Дзе будзе дэмакратыя свая.

І вось мы бачым Беларусь сягоння,

Якой кіруе Першы Прэзідэнт:

Свабодная, яна не знае войнаў,

Жыццё будуе,

каб зайздросціў свет.

Маё жаданне

Колькі год з той пары праляцела,

А здаецца – ўсяго адзін міг,

І душа мая зноў захацела

Вас абняць, аднагодкаў сваіх.

Рад сустрэць вас у роднай нам школе

І абняць вас, як старых сяброў.

І не трэба нічога мне болей,

Каб з вас кожны быў толькі здароў.

Шкадаваць нам былога не трэба,

Што было – не вярнуць нізашто.

Трэба нам толькі мірнага хлеба

І пад старасць –  пажыць на ўсе сто.

 

Засевы  Коласа

Мікола Маляўка,

Алесь Камароўскі –

Два мікалаеўцы,

Два сябрукі.

Сябруюць з маленства

На беразе Нёмана –

Вялікай, магутнай

І слаўнай ракі.

Тут Колас калісьці

Гуляў з хлапчукамі

На любай радзіме –

Стаўбцоўскай зямлі.

І сеяў зярняты

Заўжды клапатліва.

Іх засевы шчодрыя

Ўсходы далі.

Вось прыклад адзін з іх:

Мікола Маляўка –

Паэт, як Колас,

Прарос што на нівах

Тутэйшай зямлі.

Мы чуем сягоння

Яго слаўны голас,

Прайшоў ён крутыя,

Цяжкія дарогі,

Якія быць шчырым

Яму памаглі.

У вершах багата

Святла і красы.

Няхай жа жывуць

Песняроў галасы!

Міхась САЗОНЧЫК


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.