Няхай родзіць збажына

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дырэктар ААТ “Грыцкевічы” У.У. Малахвей падчас раённых дажынак

ААТ “Грыцкевічы”  сёлета двойчы трапіла ў лік пераможцаў раённага спаборніцтва  на жніве. Па-першае, яно на 135,1 % забяспечыла  рост валавога збору збожжа  да сярэдняга  паказчыку трох папярэдніх  гадоў. Па-другое, паспяхова выканала  даведзенае заданне  2012 года па валавым зборы. Гаспадарка атрымала амаль 6600 тон збожжа пры ўра-джайнасці 72,5 цэнтнера з гектара.

– А магло быць болей, бо мы зрабілі ўсё, каб мець высокі ўраджай, і пасевы былі выдатныя, – апавядае галоўны аграном  акцыянернага таварыства Іван Міхайлавіч Валетаў. – Толькі надвор”е перашкодзіла. Як сёння памятаю  дзень 13 ліпеня, калі лівень паклаў пасевы, прытым – лепшыя. У гэты час ішло калашэнне. На палеглых участках зярняты ў выніку аказаліся шчуплымі.

Изображение 178

Механізатар М.М. Клімовіч на ворыве глебы

Камбайнеры і вадзіцелі сельгас-прадпрыемства пастараліся, каб без страт  сабраць вырашчаны ўраджай і даставіць  яго з поля на ток. Добры прыклад  паказвалі  Георгій Пятровіч Закудоўскі, Генадзь Мікалаевіч     Сяргей,  Міхаіл Вітальевіч Заяц.

Адчувае  сябе адказным за лёс ураджаю  і механізатар Міхаіл  Клімовіч. У яго распараджэнні  – трактар “Фендт-930”, на якім Міхаіл Міхайлавіч  выконвае розныя работы. Летам трамбаваў сянажную  масу ў траншэях. Потым араў глебу пад сяўбу азімых. І нарэшце –  сеяў азімыя, усе 670 гектараў. Чакаюць тут належнай аддачы  ад нівы ў 2013 го-дзе.  Цяпер рупны працаўнік уздымае зябліва. Міхаіла Міхайлавіча цэняць у акцыянерным таварыстве.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.