З перамогай, Рахат!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На базе сельгаспрадпрыемства “Палачаны” Маладзечанскага раёна прайшоў абласны конкурс племянной жывёлы. Удзел у ім бралі восем кароў з племзаводаў і племгаспадарак Міншчыны.

Карова па мянушцы Рахат з МТК “Сычы” СВК “Агракамбінат Сноў” заняла ў конкурсе першае месца.

Якія параметры ацэньваліся строгім журы, чым выдзяляецца Рахат, што змагла перамагчы? Аб гэтым мы папрасілі расказаць заатэхніка-селекцыянера агракамбіната Кацярыну Мікалаеўну Сержан. Вось што яна паведаміла:

– Гэта карова беларускай чорнапярэстай пароды (15-16 галштынскай – сваю жывёлу мы пакрывалі семенем быкоў самай малочнай, галштынскай, пароды, закупленым у Канадзе).

Рахат нарадзілася ў 2008 годзе. У яе было дзве поўныя лактацыі. Надой за другую лактацыю склаў 12320 кілаграмаў. Тлустасць малака – 3,6 %, утрыманне ў ім бялку – 3,22 %. Цяпер ідзе трэцяя лактацыя, тры месяцы пасля расцёлу. Найвышэйшы сярэднясутачны надой быў 62 кілаграмы. У Рахат добрая хуткасць малакааддачы – 2,2-2,3 літра ў мінуту. Вымя ў яе, канешне, – шыкоўнае…

Кацярына Мікалаеўна прывезла з конкурсу дыплом, кубак і дакументы на каштоўны падарунак – халадзільнік.

Усе ўзнагароды сталі набыткам калектыву малочнатаварнага комплексу “Сычы”. А работнікі, якія рыхтавалі карову-рэкардыстку да конкурсу, узнагароджаны ў суботу ў сельгаспрадпрыемстве на ўрачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.