Адзначылі народных выбраннікаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Алена Новік, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван крупко і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Міхаіл Крыштаповіч

На сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося на мінулым тыдні, акрамя важнейшых пытанняў жыццядзейнасці раёна, прысутныя здзейснілі адну пачэсную місію. Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко падзякаваў дэпутатам  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання М.В. Крыштаповічу і А.А. Новік, якія склалі свае паўнамоцтвы. Ён зазначыў, што супрацоўніцтва працягвалася ўвесь час выканання імі дэпутацкіх абавязкаў, зроблена шмат добрага, і Нясвіжчына шчыра дзякуе народным выбраннікам за работу.

Акрамя гэтага, наказ ад мясцовай улады атрымалі дэпутаты пятага склікання М.В. Радаман і М.М. Іванчанка, выбары якіх адбыліся некалькі месяцаў таму.

Дзмітрый ЯШЧАНКА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.