Агульнымі намаганнямі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

28 красавіка 2012 года ў г.п. Гарадзея была адкрыта царква Прасвятой Багародзіцы, якую ўзводзілі на сродкі вернікаў, спонсараў і проста міласэрных людзей. Да гэтай даты са сродкаў, сабраных у раёне падчас суботнікаў, было выдзелена 70 мільёнаў рублёў, за якія абсталявалі аўтастаянку ўздоўж царкоўнай тэрыторыі і пешаходную дарожку ад стаянкі да ўваходу ў храм. Выканала гэтыя работы ДРБУ № 168.

Яшчэ 70 мільёнаў рублёў было выдзелена на выкананне калонаў для іканастаса. Яны атрымаліся вельмі прыгожыя.

У 2013 годзе завершым работы на знешнім афармленні царквы і ўкладцы гранітнай пліткі па цокалі. Для гэтага таксама патрэбны пэўныя сродкі. Таму я прапаную падтрымаць ініцыятыву райвыканкама аб правядзенні суботнікаў і ў 2013 годзе, а заробленыя грошы накіраваць на добрую, святую справу.

Мы ўдзячны ўсім, хто прымае ўдзел у суботніках: хто ўносіць свой уклад у добраўпарадкаванне вуліц, у абнаўленне будынкаў, у будаўніцтва храмаў. Удзячны нашым маці, бабулям, проста нераўнадушным людзям, якія сваімі рукамі многае зрабілі на ўзвядзенні храма ў Гарадзеі. Гэта Галіна Сяргееўна Цвірка, Мацвей Іванавіч Вярцейка, Ігар Мікалаевіч Цыкуноў, Адам Адамавіч Ярашэвіч, узнагароджаныя медалём Святой Ефрасінні Полацкай, гэта  Галіна Лявонцьеўна Маскалік, Мікалай Георгіевіч Пашкевіч, Людміла Міхайлаўна Сідаровіч, Ірына Дзмітрыеўна Юшкевіч, узнагароджаныя Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і многія іншыя.

Калі 21 верасня 2002 года ў гарадскім пасёлку асвячалі месца для будаўніцтва царквы, мала хто верыў, што гэтыя планы збудуцца. Але – вочы баяцца, а рукі робяць. І вось, дзякуючы агульным намаганням, неабыякавасці кіраўнікоў прадпрыемстваў, што знаходзяцца на тэрыторыі пасялковага і Гарадзейскага сельскага Саветаў, храм пабудаваны – прыгожы і светлы, ён велічна ўзвышаецца над іншымі будынкамі, прыцягваючы позіркі, запрашаючы зайсці, пастаяць пад яго скляпеннямі, паслухаць малітву, памаліцца самому, падумаць пра вечнае.

Леанід КАЧАНОВІЧ, старшыня Гарадзейскага пасялковага выканкама


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.