Цяпло бацькоўскай рукі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні валанцёрскі атрад “Сардэчка” дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа” пабываў з дабрачынным візітам у раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, што дзейнічае на базе ясляў-сада № 7 г. Нясвіжа.

Як патлумачыла загадчык ясляў-сада № 4 Вольга Пуляк, гэтым мерапрыемствам быў дадзены старт новаму праекту “За жыццё. Святасць бацькоўства”, якому папярэднічаў праект “За жыццё. Святасць мацярынства”.

Новая ініцыятыва валанцёрскага атрада “Сардэчка” заклікана прыцягнуць да выхаваўчага працэсу бацькоў выхаванцаў не толькі  садка № 4, але і іншых дашкольных устаноў, каб зменшыць фемінізацыю выхаваўчага працэсу, каб дзеці, асаб-ліва хлопчыкі, бачылі перад сабой прыклад дастойных, адказных мужчынскіх паводзін.

РЦКРНіР быў невыпадкова выбраны для першага мерапрыемства ў рамках праекта “За жыццё. Свя-тасць бацькоўства”. Маленькія валанцёры і іх таты наведалі выхаванцаў цэнтра, таму што па статыстыцы з 16 дзяцей-інвалідаў у поўных сем”ях жывуць 10, а астатніх (і гэта нямала) выхоўваюць толькі мамы, бо іх таты ў свой час не вытрымалі такога выпрабавання, як цяжкая хвароба дзіцяці.

Каб хоць неяк кампенсаваць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі недахоп бацькоўскай любові, таты маленькіх валанцёраў атрада “Сардэчка”, сярод якіх быў і адзін дзядуля, наведалі РЦКРНіР. Госці прывезлі ў падарунак выхаванцам цэнтра канцылярскія прылады, цацкі, салодкасці, але самае галоўнае – яны падарылі ім увагу і клопат, пры усёй сваёй дарослай занятасці не пашкадавалі часу, каб разам з дзецьмі, многія з якіх не ведаюць, што такое цеплыня бацькавай рукі, павадзіць карагоды, пагуляць, патанцаваць пад вясёлыя песенькі.

Гэту добрую місію выканалі таты маленькіх валанцёраў атрада “Сардэчка” Андрэй Мікалаевіч Яроцкі, Яўген Сяргеевіч Хвіцько, Уладзімір Дзмітрыевіч Зубовіч, Антон Сяргеевіч Палумардэнаў, Юрый Антонавіч Суднік і іх старэйшы таварыш Сяргей Мікалаевіч Паддубскі, унук Ягор якога  – таксама ўдзельнік “Сардэчка”.

Пасля мерапрыемства дарослыя падзяліліся сваімі думкамі і ўражаннямі. Яны гаварылі, што абавязкова будуць падтрымліваць сваіх сынкоў і дачушак у добрых справах, і што супрацоўніцтва з такімі ўстановамі, як РЦКРНіР з маленства будзе выхоўваць у іх дзяцей дабрыню, міласэрнасць  і спачуванне да тых, хто слабейшы, каму з-за праблем са здароў-ем патрабуецца больш увагі, больш клопату і дапамогі.

Дырэктар РЦКРНіР І.І. Душэйка  шчыра  падзякавала педагогам і бацькам маленькіх выхаванцаў ясляў-сада № 4 г.Нясвіжа за клопат і ўвагу, аказаныя  выхаванцам цэнтра, і выказала спадзяванне, што такія сустрэчы будуць працягвацца. Вядома ж, не для таго, каб выклікаць нейкае шкадаванне ці іншыя непатрэбныя пачуцці да тых дзяцей, што займаюцца ў цэнтры, а для таго, каб з цягам часу ў нашае грамадства ўваходзілі талерантныя, душэўна развітыя хлопцы і дзяўчаты, якія будуць разумець, што свет вельмі розны, і людзі у ім вельмі розныя. І калі ты дужы і моцны – твая задача не адштурхнуць і прынізіць слабейшага, а працягнуць яму руку дапамогі, бо ён такі ж чалавек, як і ты. Толькі больш абмежаваны ў сваіх магчымасцях і таму – больш безабаронны.

Хочацца спадзявацца, што выхаванню менавіта такіх людзей – моцных, добрых і адказных – будзе ўдала садзейнічаць праект “За жыццё. Святасць бацькоўства”, нядаўна распачаты ў яслях-садзе № 4 г. Нясвіжа.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.