На хрысціянскіх традыцыях

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Традыцыі хрысціянскай культуры з ранняга маленства прывіваюцца выхаванцам дзіцячага садка № 4 г. Нясвіжа. Гэта робіцца ў цікавай гульнявой форме, якая дапамагае дзецям  лёгка ўспрымаць сур”ёзныя, глыбокія паняцці духоўнага жыцця.

Так, у лістападзе ў старэйшых групах тут прайшлі ранішнікі, прысвечаныя народнаму святу “Дзяды” – Дню памінання продкаў. Паколькі “Дзяды” – свята сямейнае, зала была ўпрыгожана выставай сямейных малюнкаў “Герб нашай сям”і”, сямейнымі газетамі і, вядома ж, восеньскай тэматыкай, таму што адзначаецца менавіта восенню.

Спачатку дзеці чыталі вершы і спявалі песні, прысвечаныя гэтай пары года, хлопчыкі і дзяўчынкі з танцавальнага гуртка “Усмешка” паказалі прыгожыя музычныя нумары, прысвечаныя восені, адгадвалі разам з бацькамі загадкі, гулялі ў народныя гульні.

На адным з ранішнікаў быў і такі цікавы момант, як прадстаўленне карнавальных касцюмаў, назвы якіх гавораць самі за сябе: “Восень-Чарадзейка, “Дажджынка”, “Гаспадыня-восень”, “Містар-Верасень”, “Містар-Кастрычнік”, “Містар-Лістапад”, “Вецер-Вецярок”, “Лісцік-лістапад”. Асенняя калекцыя модных убораў вельмі спадабалася і маленькім, і дарослым удзельнікам мерапрыемства.

_MG_0900

Паступова вядучыя падвялі дзяцей да высновы, што восень – вельмі значная пара для ўсяго года: яна прыносіць з сабой не толькі шмат клопатаў у садах-агародах і на палях, але і шмат праваслаўных святаў. Так, 14  кастрычніка мы ўшаноў-ваем Найсвяцейшую Багародзіцу падчас светлага свята Пакроваў, якое супадае з дзяржаўным святам – Днём маці. А напачатку лістапада адзначаюцца восеньскія Дзяды. У гэты дзень паміналі ўсіх продкаў незалежна ад іх месца пахавання. Падчас святочнай вячэры дазвалялася гаварыць толькі пра дзядоў – пра іх жыццё і асобныя выпадкі з яго, рысы характару, узгадваліся іх словы і настаўленні, мудрыя парады і добрыя справы. Пачалася гэта размова з аповеду пра самага старэйшага і найбольш вядомага продка. Так рабілі кожны год, паступова перадаючы ўсю інфармацыю дзецям і ўнукам. Пранікнёна і вобразна аб свяце “Дзяды” як падзеі духоўнага жыцця дзецям расказалі настаяцель Свята-Георгіеў-скага храма протаіерэй Мікалай Лабынько і іерэй гэтага ж храма Андрэй Еўшаль.

Так выхаванцы старэйшых груп у даступнай для іх разумення форме пазнаёміліся з паняццем “генеалагічнае дрэва” і народным святам “Дзяды”.

Дарослыя дапамагаюць дзецям развіць іх творчыя здольнасці, уменне супрацоўнічаць у калектыве, а самае  галоўнае – далучыцца да важнейшых хрысціянскіх каштоўнасцей.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ

(Заканчэнне будзе).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.