На хрысціянскіх традыцыях

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гаспадыні расказваюць аб сваіх стравах да каляднага стала

(Заканчэнне.  Пачатак у нумары ад 18.01.2013)

Пачатак новага, 2013-га года, адзначыўся ў яслях-садзе № 4 г. Нясвіжа цікавым  мерапрыемствам – сямейным святам “Калядныя пасядзелкі” для выхаванцаў старэйшых груп і іх бацькоў, якое стала працягам выхаваўчай работы ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання культуры гендэрных адносін дашкольнікаў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускай сям”і”.

Тут былі выкарыстаны  цікавыя формы ўздзеяння на дзяцей, якія, безумоўна, прынеслі маленькім   удзельнікам свята шмат яскравых, добрых эмоцый. Гэтаму садзейнічала і афармленне залы, дзе стаяў стол, прыгожа накрыты па правілах і традыцыях Каляд, а на сцэне была зроблена сімвалічная выява месца, дзе нарадзіўся Збавіцель. Пры дапамозе мультымедыяілюстрацый вядучыя пазнаёмілі дзяцей са значэннем свята  Божага Нараджэння і яго святкаваннем на Беларусі, а пра свае сямейныя традыцыі, звязаныя гэтым святам, расказалі дарослыя – мамы, бабулі, госці. Дарэчы, усе гаспадыні – мамы і бабулі, – якія арганізоўвалі калядны стол, прадставілі свае традыцыйныя сямейныя стравы і падзя-ліліся з прысутнымі іх рэцэптамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена, вядома ж, галоўнаму пачастунку каляднага стала – куцці, якую яшчэ называюць сочыва. Гэта салодкая каша – сімвал непарыўнасці жыцця і залог сямейнага дабрабыту. Яна таксама абазначала сувязь пакаленняў у сям”і.

Пасля дружнай “дэгустацыі” страваў з каляднага стала, якой, як і належыць, папярэднічала малітва “Ойча наш”, маленькія і дарослыя ўдзельнікі свята з цікавасцю пазнаёміліся з фотапрэзентацыяй сям”і Абраменкавых – першай з цыкла прэзентацый сем”яў выхаванцаў групы.

IMG_6931

Вельмі спадабалася сямейнае свята “Калядныя пасядзелкі” і гасцям з Астровак – прыёмнай сям”і Марыны Браніславаўны Лабкоўскай, якая выхоўвае 7 дзяцей

Тое, што дзеці добра засвоілі паняцце аб свяце Божага Нара-джэння, пацвердзіла адпаведная віктарына, а адпачылі ад яе хлопчыкі і дзяўчаткі пры дапамозе вельмі добрага, мудрага мульт-фільма “Калядная казка”. Гэта стужка  ў казачнай, захапляльнай форме нагадала і дзецям, і дарослым, што любіць Бога азначае і любіць людзей, бо без дабрыні няма сапраўднай веры. А з”яўленне калядоўшчыкаў (у звычайным жыцці – выхавацеляў садка), з вясёлымі песнямі і гарэзлівай Казой, з роляй якой выдатна справілася  гімназістка Юлія Чарнюк, выклікала і ў дзятвы, і ў дарослых шмат усмешак і гарачых воплескаў.

Завяршылася сямейнае свята “Калядныя пасядзелкі” песняй “Светлае свята”, якую дружна выканалі хлопчыкі і дзяўчаткі. Па просьбе арганізатараў свята сваімі ўражаннямі аб убачаным і пачутым з прысутнымі падзяліліся госці мерапрыемства.  Настаяцель Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа протаіерэй Мікалай Лабынько выказаў удзячнасць кіраўніцтву садка, бацькам і бабулям выхаванцаў за іх падтрымку ідэі хрысціянскага выхавання дзяцей, за актыўны ўдзел у гэтай высакароднай справе. Айцец Мікалай падараваў дзецям іконкі з выявай Мікалая Цудатворцы, каб яны нагадвалі ім аб добрым свяце, якое ўсім так спадабалася.

Самыя цёплыя словы ўдзячнасці за падораныя ўсім прысутным хвіліны радасці і душэўнай чысціні выказалі таксама галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Рыбакова і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага аб”яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец. Сваімі  ўражаннямі аб свяце з задавальненнем падзяліліся і бацькі выхаванцаў, якія сышліся ў думцы, што такую цікавую сямейную выхаваўчую работу абавязкова трэба працягваць, таму што яна дапамагае іх дзецям расці неардынарнымі, разумнымі і, самае галоўнае – душэўна шчодрымі людзьмі.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.