Пад святлом каляднай зоркі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дванаццаць дзён пасля Нараджэння і да Хрышчэння Гасподня называюцца святкамі – святымі днямі, асвечанымі прыходам у свет Выратавальніка рода чалавечага – Ісуса Хрыста. Менавіта ў адзін з такіх дзён, а дакладней, вечар,  8 студзеня, прыйшлі жыхары Нясвіжа ў раённы Цэнтр культуры і адпачынку на Калядны канцэрт, каб яшчэ раз пачуць гімны ў славу Божую, яшчэ і яшчэ раз уславіць Бога ў малітвах і песнапеннях, якія прагучалі падчас свята. Арганізатары мерапрыемства – благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі  настаяцель храма Узнясення Гасподня горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка, Ірына Аляксандраўна і Уладзімір Васільевіч Пярцовы,- ладзяць канцэрт ужо ў шосты раз. З прывітальным словам і віншаваннямі з нагоды свята да ўсіх прысутных звярнуўся  благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі настаяцель храма Узнясення Гасподня горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка (фота 1).

Пачаў канцэрт ансамбль духоўнай музыкі пры храме Узнясення Гасподня  пад кіраўніцтвам Вольгі Несцеравай.

_MG_6789

Нікога не пакінулі абыякавым класічныя творы ў выкананні ансамбля скрыпачоў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Святланы Ярмак і ансамбля дамбрыстаў пад кіраўніцтвам Алены Камлач.   Шчыра і задушэўна спявалі калядныя песні ўдзельнікі хору гэтай установы пад кіраўніцтвам Любові Сакалюк (салістка Ліза Канановіч) (фота 4).   Прымусілі задумацца аб вечным глыбокія вершы духоўнай тэматыкі паэткі, настаўніцы нядзельнай школы пры храме Узнясення Гасподня Наталлі Валочнік. Аб любові да роднай Беларусі спяваў сябра раённага літаратурна-музычнага аб”яднання «Валошкі» Сяргей Пракоф”еў.

Парадавалі гледачоў і маленькія артысты. Так, выхаванцы дзіцячага садка № 4 г. Нясвіжа  выканалі цудоўныя песні каляднай тэматыкі, якія развучылі з музычным работнікам садка Таццянай Бацян.  Удзельнікі танцавальнай падрыхтоўчай групы Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы паказалі танец вясёлых куранятак.

_MG_6710

Прыход Свята-Георгіеўскага храма прадставілі юныя спявачкі Настасся Навоша і  Настасся Невяроўская.

Сапраўдным падарункам для дзяцей, а таксама для прадстаўнікоў старэйшага пакалення стала выступленне артыстаў дзіцячай тэатральнай студыі сучаснай казкі пад кіраўніцтвам Ірыны Пярцовай (фота 3). За аснову спектакля была ўзята класічная п”еса нямецкага драматурга Хупа «Перад патопам» у перапрацоўцы Уладзіміра Пярцова. Падзеі, якія адбываліся з людзьмі, былі перанесены на жывёл і птушак. Героі п”есы – пінгвіны, матылёк, паўночны звярок кукула, галубка, у ролі якіх выступілі артысты студыі Максім Кандрацьеў, Захар Маглыш, Аляксей Карачун, Валерыя Печкарова, Рыма Кукула, Хрысціна Дзішук. Пінгвіны, якія ўвесь час сварыліся і кожны хацеў быць першым, трапіўшы ў складаную сітуацыю, усё ж знаходзяць у сабе сілы праявіць найлепшыя свае якасці – узаемадапамогу, дабрыню, спагаду. Менавіта таму яны і змаглі ўратавацца ад разбуральнай стыхіі. Любоў да Госпада – гэта яшчэ і любоў да бліжняга. Вось асноўны сэнс п”есы.

_MG_6658

Напрыканцы канцэрта   айцец Аляксандр  падзякаваў артыстам за цудоўнае выступленне, а  ўсім, хто прыйшоў на свята – за ўвагу.

Вельмі добра,  што такія канцэрты ў нашым горадзе сталі традыцыйнымі. Яны дадаюць у наша жыццё хвіліны радасці, святла і  чысціні.

Прыўзняла святочны настрой наведвальнікам канцэрта  і выстава мастацкіх работ выхаванцаў цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна (фота 2).

Валянціна Шчарбакова, г. Нясвіж

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.