Сустрэча са святаром

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гісторыя ўзнікнення свята Божага Нараджэння заўсёды цікавіла людзей. Каб пачуць яшчэ раз пра гэта дзіўную таямніцу, работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі на сустрэчу з удзельнікамі клуба “Ясь і Яніна” настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма г. Нясвіжа, протаіерэя Мікалая Лабынько. Ён расказаў аб тым, як пастушкі знайшлі яслі з нованароджаным хлопчыкам і яго маці Марыяй. Пазней да пячоры прышлі валхвы, убачылі дзіця і расказалі людзям аб нараджэнні Божага сына. Ён з”явіўся на нашу зямлю, каб стаць абаронцам людзей і несці да іх словы веры, дабрыні і надзеі, лячыць нямоглых і ўмацоўваць дух астатніх. Гэта высакародная і святая місія была выканана спаўна, таму ўдзячнае чалавецтва стагоддзямі шануе памяць пра Бога-заступніка і адзначае яго нараджэнне. Хаця, як вядома, у пэўны час свята Калядаў забаранялася, і тым не менш, людзі пра яго памяталі. А з пераменай поглядаў і зменай духоўных каштоўнасцей змяніліся і адносіны да вялікай і значнай падзеі ў жыцці хрысціян.

Удзельнік сустрэчы, настаўнік І.С. Ярмалінскі зачытаў свае падборкі  матэрыялаў па тэме сустрэчы – цікавыя выказванні пра рэлігію і веру ўвогуле вялікіх паэтаў А. Пушкіна і М. Танка, артыкулы з газет розных гадоў, якія зацікавілі слухачоў.

Потым да айца Мікалая паступілі пытанні, і першае  –    аб розных датах нараджэння Хрыстова ў каталіцкай і праваслаўнай канфесіях. На гэта быў дадзены адказ, што дакладны дзень не зафіксаваны ў Бібліі, бо і мудрацы, і пастухі знайшлі яслі з немаўлём пасля яго нараджэння. Ёсць надзея, што з цягам часу будзе адзначацца адзіная дата вялікага свята.

Былі зададзены і іншыя пытанні: наконт першароднага граху, правядзення пастоў, выхавання дзяцей – у прыватнасці, адцягнення іх залішняй увагі ад камп”ютара, які нясе не толькі карысную інфармацыю, але і шмат негатыву. Што тычыцца пастоў, то тут протаіерэй Мікалай адзначыў, што пост патрэбен, каб духоўна ачысціцца, да таго ж, устрыманне ад празмернай ежы таксама ідзе на карысць чалавеку. Ён таксама адзначыў, што для таго, каб змагацца з грахом, трэба выконваць Божыя запаведзі, не толькі не рабіць зла бліжняму, але і старацца яму дапамагчы.

На іншыя пытанні айцец Мікалай паабяцаў адказаць у другі раз. Для гэтай мэты можна прыходзіць у Свята-Георгіеўскі  храм па чацвяргах, калі адбываюцца духоўныя гутаркі.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.