Юбілейны канцэрт

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Абласны народны клуб паэтаў і кампазітараў «Жывіца», які працуе пад кіраўніцтвам Ірыны Аляксандраўны Карнаухавай, адзначыў свой дзесяцігадовы юбілей. За гэты час ён сабраў каля 170-і аўтараў са ўсёй Мінскай вобласці. Вынікам працы клуба сталі зборнікі паэзіі «Бурштынавы россып», «Дыханне нябёсаў», «Срэбны блюз», «Мне рамонкі цалуюць калені», «Шчабятушкі», «Дзіцячыя сакрэты», «Непадкупны подых натхнення», дыскі «Шчыраванне», «Кропля жывіцы» і іншыя, шматлікія канцэрты абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.  Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава была ўзнагароджана падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а клуб – Дыпломам упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама.

Большасць сяброў раённага літаратурна-музычнага аб”яднання «Валошкі» ўваходзяць у склад «Жывіцы». На юбілейным канцэрце, які адбыўся ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, яны і прадставілі Нясвіжчыну.

Валянціна Шчарбакова і Уладзімір Жылко чыталі вершы, прысвечаныя роднаму гораду, нашаму чароўнаму, старажытнаму і маладому Нясвіжу. Цудоўным падарункам гасцям свята стала песня на словы і музыку Тамары Прыгун «Хай жыве Беларусь», якая прагучала ў выкананні Уладзіміра і Тамары Прыгун пры пад-трымцы танцавальнага ансамбля Нясвіжскага раённага цэнтра культуры і адпачынку пад кіраўніцтвам Святланы Панасік. Добра ўспрынялі слухачы верш Жанны Левітан «Срэбны блюз».

Кіраўнік аб”яднання «Валошкі» В.Шчарбакова была ўзнагароджана Дыпломам  ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» за асабісты ўклад у развіццё аўтарскай мастацкай творчасці Міншчыны, актыўны ўдзел у абласных мерапрыемствах і ў сувязі з 10-годдзем з дня заснавання клуба «Жывіца».

Юбілейны канцэрт  вялі  супрацоўнікі Нясвіж-скага раённага цэнтра культуры і адпачынку Юлія Івашка і Аляксей Абражэй.

Валянціна Вініцкая, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.