Асцярожна: брудны душ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яркае сонейка выглянула  з-за цяжкай шэрай  занавескі набёсаў — і адразу запахла  вясной. Але гэта, на жаль, не радуе.  Адліга — гэта яшчэ і лужыны, ручайкі з бруднай вадой. І пешаходы становяцца заложнікамі  вуліцы…

Вялікая чорная пачвара (пры іншым раскладзе  я б гэтую машыну назвала прыгажуняй) імчыцца па вуліцы Савецкай у Нясвіжы, уздымаючы сцяну  бруднай вады, рэшткі якой  асядаюць далёка на тратуары, на людзях, што праходзяць міма ці стаяць. Ні нумара машыны, ні  ездака прахожыя не запомняць, бо не глядзяць на іх — у кожнага свае думкі, свае клопаты.  Але пасля бруднага душа,  мусіць, пажадаюць гэтаму хаму чагосьці  такога… Чаго ён, канешне ж, сабе  не жадае. Бо ён лічыць сябе  асаблівейшым, ён нават не адчувае хуткасці свайго аўто і ў яго галаву нават  не закрадваецца  думка, што трэба трошкі  прыпыніць свой  пыл, бо вуліцы ў горадзе  зусім не шырокія, вада амаль усюды  пакрывае асфальт, і яшчэ  нядаўна  па ледзяной скарынцы  пасыпалі пяском…

Нашых людзей часам папракаюць, што ў большасці яны  носяць  цёмнае адзенне: маўляў,  змрочна, нярадасна. А як жа тут  апранеш светлае і яркае, калі цябе  абкоцяць бруднай вадой,  фанабэрыста  не заўважаючы, вось такія «вадзілы»?!

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.