Іх назвала жніўнае поле

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пра іх мы летась ужо расказвалі. Бо на тое была вельмі важная нагода: найбольшая колькасць намалочаных ці перавезеных тон збожжа падчас жніва. Іх ушаноўвалі ў полі, на збожжатаку — у кароткі перапынак доўгага і гарачага жніўнага дня; ушаноўвалі на дажынках у сваіх гаспадарках і ў раёне — прыбраных, з чырвонымі стужкамі праз плячо. І сёння, падводзячы вынікі зробленага за цэлы год, нельга абмінуць іх — людзей, якія ўнеслі найбольшы ўклад у агульны хлебны каравай Нясвіжчыны.

Найвышэйшы ў раёне намалот збожжа — 21 тысячу тон — атрымалі  хлебаробы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Агракамбінат Сноў». Яны забяспечылі прырост у параўнанні з 2011 годам 2,9 тысячы тон.

На верхнім здымку: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Вячаслававіч Радаман, на ніжнім здымку — галоўны аграном агракамбіната Уладзімір Серафімавіч Бабёр. Абодва — заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Беларусі.

Изображение 049

Камбайнер адкрытага акцыянернага таварыства «Новае жыццё» Георгій іванавіч Антановіч  заняў летась першае  месца  па намалоту збожжа  сярод камбайнераў гаспадарак першай  групы Нясвіжскага раёна. На яго рахунку — 1778,9 умоўнай тоны зерня. Працаваў Георгій Іванавіч у пары з сынам Дзмітрыем, механізатарам гаспадаркі.

16

Старшы аператар збожжасушыльнага комплексу КЗСВ-30Г-Н сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Гарадзея» Іван Міхайлавіч Яцкевіч выйшаў пераможцам не толькі ў сваім раёне, а і ў мінскай вобласці. Яго звяно прасушыла ў 2012 годзе 12918 умоўных тон збожжа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.