Канцэрт для хлебапёкаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хор ветэранаў г. Нясвіжа “Аптымісты” нярэдка выступае ў працоўных калектывах раёна. Чарговы канцэрт адбыўся на Нясвіжскім  хлебазаводзе.

Каб не затрымліваць вытворчы працэс, самадзейныя артысты выкарысталі паўгадзінную перазменку. У канцэрце прагучалі творы рускіх, беларускіх, украінскіх кампазітараў. Асабліва цёпла сустракалі слухачы выступленне мужчынскага трыа з “Серэнадай”, раманс “Ноч светлая” ў выкананні Соф”і Лях і Барыса Вятлугіна, жартоўныя вершы ў выкананні Маі Кернажыцкай і Ганны Бянькоўскай, харавую песню “Музыка”, “Ажаніўся стары дзед” і іншыя.

Пасля канцэрта хлебапёкі шчыра апладзіравалі, а дырэктар завода А.Б. Краўчэня падзякавала калектыву “Аптымісты” за добры канцэрт і вясёлы настрой, створаны артыстамі для работнікаў прадпрыемства.

Раіса ХВІР


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.