МУЗЫ НЯСВІЖА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Майго дзяцінства край шчаслівы

Аршаншчына, мой родны край,

Мая радзімая старонка,

Любое месца выбірай —

Тут салаўі спяваюць звонка.

 

Я тут, на беразе ракі,

Свабодны час заўжды праводзіў,

Дзе шчыравалі рыбакі,

Размовы з імі я заводзіў.

 

Мне ўсё было тут так цікава,

Хвілін найлепшых не было.

Рака была маёй забавай,

Дзе ўсё ў душы маёй жыло.

 

Лавіў я рыбу з рыбакамі,

Дамоў прыносіў свой улоў.

Пазней, пад вечар, з хлапчукамі

Прыносіў з лесу ношку дроў.

 

Каб прапаліць уранку ў печы,

На дзень, каб ежы наварыць.

Я многа браў на свае плечы,

Каб бліжнім радасць падарыць.

 

Цяпер такім я і застаўся.

Люблю рабіць, як і тады.

І, слава Богу, не зазнаўся

Ў свае пражытыя гады

 

***

Хто хаваецца ад Бога,

Патаемны мае план.

Яму плацяць, мусіць, многа

І за здраду, за падман.

 

Але прыйдзе час расплаты —

Веру цверда ў гэта я.

Ўсім, хто ў гэтым вінаваты,

Кара прыйдзе не мая.

 

Кара Божая, з нябёсаў,

Аб чым ведаюць усе!

І ламаюць безліч лёсаў

Патаемна пакрысе.

Гумарыстам

Сатыру сягоння не любяць,

Бо ўсе гумарысты ў наш час.

Дык што ж тады з гэтага будзе?

Пытаю, панове, у вас.

 

Мы будзем нішто без сатыры,

Дзе «Вожык» другі стаў, як быў,

А ўсе гумарысты-«куміры»

Смяюцца: сатыру згубіў.

 

І што вам сказаў бы на гэта

Вялікі Кандрат Крапіва?

І што ў гумарыстаў за мэта,

Дзе жарты — ўсяму галава?

Служба выратавання

Не дай Бог здарыцца бядзе

Ні ў зімні час, ні ўлетку.

Не плачуць хай нідзе,

Ніколі, нават зрэдку.

 

Мы ўсе павінны гэта помніць:

Грамадства — наша служба,

Ніхто нас так не абароніць,

Як згуртаванасць, дружба.

 

Яна, сябры, не падвядзе

Ў часы выпрабавання:

На беразе і на вадзе,

У час выратавання.

 

Ды ў нас саміх павінна быць

І пільнасць, асцярога,

Каб бліжніх берагчы, любіць

І жыць заўсёды з Богам.

Міхась САЗОНЧЫК, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Да чытача

За трыццаць імклівых нялёгкіх гадоў

На сцежках-дарогах жыццёвых

Праліў я нямала салёных патоў,

У пошуках свежага слова.

 

І ўсё ж не губляў я ніколі, о не,

Надзеяў сваіх, спадзяванняў,

Што выйду аднойчы, няхай і пазней,

Чытач, да цябе на спатканне.

***

Калі выпіша лёс мне мандат,

Як было ўжо не раз, на чужыну,

Бумерангам вярнуся назад

Да цябе, дарагая Айчына.

 

Бо без гэтай бацькоўскай зямлі

Мне заўсёды і цяжка, і дрэнна…

Калі сэрца аб нечым баліць,

значыць, б,ецца яно недарэмна.

***

Адзіная мэта ў жыцці —

Патрэбным быць людзям, не лішнім,

Сумленна і годна прайсці

Адмераны шлях Усявышнім.

 

Каб потым, калі пакідаць

Душа мая свет гэты будзе,

Мог шчыра, без фальшу сказаць:

«І я чалавекам быў, людзі…»

***

Калі да мяне завітае натхненне,

Тады адыходзіць на задні ўсё план,

Тады забываеш

пра горыч падзенняў,

Пра здраду, бяздушша,

нахабства, падман.

 

Калі да мяне завітае натхненне,

А гэта жаданы, найлепшы мой госць,

Прыходзіць адразу

тады суцяшэнне —

Я зноўку вяртаюся у маладосць.

 

Тады мне здаецца,

што выраслі крылы,

І я, нібыта птах, узлячу над зямлёй,

Тады прыбаўляюцца новыя сілы,

І хочацца ўсіх частаваць дабрынёй.

***

Паэтам з правінцыі Міхасю Сазончыку,

Івану Гурбану, Міхасю Валасевічу

 

Мы ўсё ж паэты, вольныя паэты,

Працаўнікі адвечныя зямлі.

Друкуюць нас раз-пораз у газетах,

І нават у часопісах калі.

 

Часцей за ўсё заветная «раёнка»

Становіцца для ўсіх нас дарагой,

Адданаю і вернаю сяброўкай

І самай найжаданаю сястрой.

 

Мы не раўня Разанаву, ці Сысу,

А колькі нас раскідана такіх!…

Жаўцеюць у шуфлядах рукапісы

Напісаных, ды не прызнаных кніг.

 

І ўсё ж паэты мы, усё ж паэты,

Хоць служкі не Паэзіі — зямлі…

Таму й друкуюць нас яшчэ ў газетах,

І нават у часопісах калі.

Першае спатканне

Ірыне

Нават вецер сціх пад вечар,

І злагодзіўся мароз.

Крочу к любай на сустрэчу

Між заснежаных бяроз.

 

І трапеча ў хваляванні

Сэрца птушкай маладой…

Наша першае спатканне,

Быццам першы снег зімой.

Віктар ТРУСЕВІЧ

Абаронцам

Дзень абаронцаў

не забудзецца  ніколі

Ўсім пакаленням

баявых сыноў.

На Чудскім возеры і

Кулікоўскім полі

I ў дні Айчыннай

іх лілася кроў.

Абаронцы ў нас заўжды

мужчыны —

Ад хлапчукоў і да сівых

дзядоў.

У гэты дзень ёсць

добрая прычына

Павіншаваць мужчын

усіх гадоў.

Старэюць ветэраны ў

нас бясконца,

Аднак не можа Армія

старэць.

Шануйце ветэранаў-

абаронцаў,

Старайцеся ім сэрцы

абагрэць.

Бярыце прыклад,

нашы абаронцы,

Ад нашых прадзедаў,

дзядоў, бацькоў,

Каб мірна нам свяціла

сонца,

I каб з замежжа вораг

не прыйшоў.

Уладзімір БОГДАН

Паддаецца не ўсё рэстаўрацыi

— Аднавiце ранейшую памяць, —

Рэстаўратара я папрасiў.

Ён з усмешкай развёў рукамi:

— Я не маю нi часу, нi сiл.

 

Каб яе рэстаўрыраваць, трэба

Мне адчуць сорак першы год

I пабачыць у «юнкерсах» неба,

Спаць у тванi палескiх балот.

 

Цераз Вiслу ў агнi перабрацца,

У варожы Берлiн увайсцi…

Паддаецца не ўсё рэстаўрацыi.

Непаўторнага шмат у жыццi.

***

Былы салдат абняў бярозу,

Што вырасла над Мухаўцом.

Якое супадзенне лёсу —

Тут быў ахрышчаны свiнцом.

 

Ад мiн, снарадаў дым i копаць,

Гуло салдацкае «ура!»

Была бяроза над акопам,

Як мiласэрнасцi сястра.

На мылiцах стаяў прад ёю,

Нiбы святыняю якой.

Развiтваўся у пекле бою

Над гэтай памятнай ракой.

 

Ён гладзiў па кары бярозу.

Прыгадваў дымныя гады.

А у вачах зырчэлi слёзы

Ад той далёкае бяды.

Паўлюк Прануза

 

Ода железной дороге

Кому-то океан  — стихия,

Кому-то — быстрая езда.

Но эти посвящу стихи я

Междугородним поездам!

Необъяснимая тревога,

Непостижимая умом.

Зовёт Железная Дорога —

Перрон, Вокзал и Отчий Дом!

Ловлю любимое мгновенье,

В нём тепловоза сиплый стон.

И начинаю я движенье

В ночной буфет, в седьмой вагон.

Куда вкусней заморских устриц

Капустно-клюквенный салат!

Я ем куски холодных куриц

И пью шипучий лимонад.

А в тамбуре, давно известно,

Дым подпирает потолок.

И на своё иду я место

Сквозь лес торчащих с полок ног.

И проводник берёт билеты,

Кладёт их в худенький портфель,

И открывает туалеты,

И предлагает всем постель.

Ведь это тоже жизни веха,

Кому-то это не понять.

И очень хочется приехать,

И очень хочется не спать.

Под стук колёс, под лязг железный

(Суровый быт и стрессы сплошь)

Подумать иногда полезно:

А как на свете ты живёшь???

Потом короткий сон пунктиром,

К бессоннице давно привык…

Мелькают синие мундиры,

А…это будит проводник.

Из миллиона дальних станций

Одну никак мне не проспать.

Там некому меня стесняться,

Там есть кому меня встречать.

Мне дороги дороги эти!

Железо, дерево, бетон.

И ходит где-то по планете

Моей судьбы седьмой вагон!!!

Сергей ПРОКОФЬЕВ

 

Пусть помнят меня молодым

На встречу меня однокурсники вновь —

Уж через полвека — все хором зовут.

Поездка не тешит, признаться готов:

Там «ахи» да «охи», как стон, меня ждут.

Грустинкой повеет от слов их таких:

«Что сделало время?!

Как стал ты иным?!

Ах, как постарел! (Я ж не хуже других —

Считает же каждый себя молодым).

Я встретиться  лучше хотел бы не раз

С такими, кто к каждой морщинке моей,

К лицу уж давно привык,

смотрит анфас,

От новых морщинок не прячет очей.

Попасть  я  в «отшельники»

не постыжусь…

Друзьям мнится:

свидятся с детством своим.

Да вряд ли поеду — хочу, но боюсь:

Пусть лучше все помнят

меня молодым.

Антон ВАЛЕВАЧ

У наш дзень — жонкам

У сям»і мужчына — то сіла,

І у хаце сваёй — гаспадар,

Але ж як нас жыццё не насіла,

Супыніць нас Яна мае дар.

 

Прытрымае дзе трэба, — Яна!

Мо, пасварыцца трохі часцей.

Калі ж гора — Яна як сцяна

За сям»ю, за цябе, за дзяцей!

 

Ну, а потым, прыльне —  і у слёзы!

Спачування і ласкі чакае,

Бы пялёстак пры першым марозе,

Бо жаночая існасць такая…

 

…Дык кахай жа яе, ад турбот  беражы,

Стань ёй ты у нягодзе аплотам.

Хай пяшчота твая не пазнае мяжы,

А астатняе — вырашым потым!

Уладзімір ЖЫЛКО

Неба

Я спяшаюся…

Нехта тузае мяне ў спіну,

каб я не спыняўся,

ішоў, хваляваўся; каб я забыўся

на тое, што было раней;

каб я глядзеў толькі наперад!

Нехта крычыць —

«Ні кроку назад!»

Ды і сэрца б»ецца

гэтаму ў такт!

 

Я прашу у неба палёгкі,

прашу спыніцца…

Каб крышку лягчэй.

А неба цяжкое і лёгкае,

блакітнае і чорнае,

маё і не толькі.

І словы яго:

«Хутчэй!» і «Хутчэй!»

Птушкі

А птушкі ляцелі высока,

Краналі крылом гарызонт.

На поўдзень, напэўна, далёка,

Далей бы ад гэтых турбот.

Радзіму пакінуць нялёгка:

Свае тут жалейка і смык!

Для птушак адна ёсць палёгка:

Я чуў развітальны іх крык.

У крыку адчуў я надзею

На хуткі зварот іх дамоў.

І зараз, канешне, я веру —

Убачу пярнатых ізноў!

І мне так хацелася ў неба!

Ды стаў я, нібыта нямы…

Ляцець — птушкам больш да патрэбы,

Бо ў волі яны, а не мы!

Ростань

Чаго чакаць у гэтым лесе?

І хто назваў яго «Сусвет»?

Адзін у ботах нешта месіць,

другі — хацеў пакінуць след.

 

Куды звярнуць на скрыжаванні?

І як пазбегнуць тых турбот?

Прабегчы хутка у расстанні,

Дзе кліча, вабіць паварот?

 

Даўно стаю на раздарожжы,

А Час у спіну мне — хутчэй!

У вочы — колер свеціць кожны,

І звонкі гук гучыць званчэй.

***

Павярнуўшыся спіною,

падаю ніцма

на першы зімовы пласт…

Ці вытрымаеш, снег?

***

Амаль зраўняўся ходнік

з асфальтам:

няўжо настолькі стаў стары?

***

Вышэй за агароджу

стала дрэва:

таксама хоча  бачыць свет.

Андрэй КОЗЕЛ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.