Свята лепшых працаўнікоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручае Ганаровы пераходны сцяг райвыканкама лепшаму прамысловаму прадпрыемству раёна — ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» у асобе яго дырэктара Міхаіла Крыштаповіча і старшыні прафкама камбіната Вячаслава Карпача

У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў работы народнай гаспадаркі раёна за 2012 год — свята, прысвечанае слаўным працаўнікам Нясвіж-чыны. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх галін вытворчасці і сацыяльнай сферы, якія дасягнулі вялікіх працоўных перамог і заслужылі высокія ўзнагароды.

Раздзяліць свята з яго гаспадарамі прыбылі пачэсныя госці — намеснік старшыні Мінаблвыканкама Валерый Скакун, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Васіль Раманаў, старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Андрэй Някрэвіч, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня каардынацыйнага Савета грамадскіх аб»яднанняў Мінскай вобласці Марыя Худая, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз-дэкан Пётр Шарко, а таксама дэлегацыі Клецкага, Уздзенскага, Капыльскага, Стаўбцоўскага раёнаў Мінскай вобласці, Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, Горацкага раёна Магілёўскай воласці і Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У атмасферу свята госці і ўдзельнікі святочнага мерапрыемства акунуліся яшчэ на падыходзе да залы. На першым паверсе РЦКіА гучала музыка ў выкананні камернага аркестра Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, былі аформлены відовішчныя выставы. На адной з іх дэманстравалі карціны нашага земляка, несвіжаніна Мікалая Сеўрука, на другой — фотаздымкі на тэму «Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года».

На другім паверсе працавала выстава прадукцыі прадпрыемстваў горада і раёна, кожная з якіх пастаралася яскрава прадставіць тое, што яно выпускае і навінкі вытворчасці. Так, напрыклад, мясаапрацоўчы цэх ААТ «Новае жыццё» прадставіў не толькі даўно вядомыя і папулярныя ў пакупніка віды прадукцыі, але і яе навінкі — каўбасу «Балыковую па-венгерскі», шынку «Аношкаўскую» і іншае.

Усяго ж, як расказала галоўны тэхнолаг Антаніна Высоцкая, яе цэх выпускае 60 відаў натуральнай прадукцыі без хімічных дабавак, якую з задавальненнем набываюць пакупнікі не толькі Нясвіжа, але і Баранавіч, Капыля, Клецка, Мінска.

Радавалі вока наведвальнікаў і выставы  прадукцыі магутнай пераапрацоўчай галіны СВК «Агракамбінат Сноў», ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», Нясвіжскага хлебазавода, райспажыўтаварыства і ўсіх без выключэння ўдзельнікаў выставы.

Поўная ж карціна работы эканомікі раёна, фрагментарна прадстаўленай на выставе на пачатку свята, паўстала перад яго гасцямі і ўдзельнікамі ў дакладзе старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івана Крупко, які акрэсліў асноўныя моманты зробленага за 2012 год не толькі ў прамысловасці, але і ў сацыяльнай сферы.

Даклад кіраўніка раёна быў яскрава праілюстраваны слайд-фільмам, які з цікавасцю праглядзелі і госці, і гаспадары свята, якія сабраліся ў вялікай зале РЦКіА.

Прыемна канстатаваць, што працоўныя поспехі жыхароў Нясвіжчыны ацэнены на ўзроўні вобласці.

— З задавальненнем адзначаю, — сказаў  у сваім звароце да прысутных намеснік старшыні Мінаблвыканкама Валерый Скакун, — што 2012 год для Нясвіжскага раёна быў паспяховым, хаця, як і для іншых раёнаў вобласці — няпростым. Зладжана працавалі прамысловыя прадпрыемствы, а паказчык рэнтабельнасці рэа-лізаванай прадукцыі ў цэлым па раёне склаў 21 працэнт.

Валерый Аляксеевіч таксама адзначыў плённую працу земляробаў і жывёлаводаў, перапрацоўчых прадпрыемстваў, будаўнікоў, працаўнікоў сацыяльнай сферы. Ён, акрамя  таго, заўважыў, што Нясвіж дастойна пранёс званне Культурнай сталіцы Беларусі 2012 года.

Валерый Скакун таксама выканаў прыемную місію ўручэння Ганаровых грамат Мінаблвыканкама, якія атрымалі машыніст аўтамабільнага крана ПМК-23 ААТ «Салігорскводбуд» Валерый Драздоўскі, начальнік аддзела рэканструкцыі і будаўніцтва ААТ «Гара-дзейскі цукровы кам-бінат» Іван Літвін, загадчык неўралагічнага аддзялення УАЗ «Нясвіжская цэнтральная раённая бальніца» Аляксандр Чудзянкоў.

Свае словы ўдзячнасці за добрасумленную працу і высокія паказчыкі выказаў асобна земляробам і жывёлаводам раёна першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Васіль Раманаў. Ён узнагародзіў ганаровымі граматамі камітэта галоўнага  агранома дзяржаўнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Свеклавічная» Яўгена Саліту, загадчыка малочнатаварнай фермы № 2 «Андрушы» ААТ «Сейлавічы» Сігізмунда Дашкевіча, трактарыста-машыніста ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» Георгія Паплаўскага, трактарыста-машыніста ААТ «Юшавічы» Міхаіла Жука, трактарыста-машыніста ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Аляксандра Сукалу, трактарыста-машыніста ААТ «Новае жыццё» Уладзіміра Марука, трактарыста-машыніста ААТ «Грыцкевічы» Аляксандра Гадуна.

Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў агра-прамысловага комплексу Андрэй Някрэвіч уручыў ганаровыя граматы Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК. Іх атрымалі заатэхнік-селекцыянер СВК «Агракамбінат «Сноў» Вера Давідовіч, галоўны аграном ААТ «Новае жыццё» Міхаіл Канановіч, начальнік комплекса «Студзёнкі» СВК «Гарадзея» Дзмітрый Аляшкевіч, брыгадзір паляводчай брыгады № 1 ААТ «17 верасня» Валянціна Казакова.

Узнагароджванне па выніках раённага спаборніцтва за 2012 год сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і пераможцаў у індывідуальным спаборніцтве, а таксама ў галінах прамысловасці, будаўніцтва, гандлю і сферы абслугоўвання, у сацыяльнай сферы правялі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і старшыня Нясвіжскага райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк.

Лепшыя працоўныя калектывы атрымалі ганаровыя пераходныя сцягі Нясвіжскага райвыканкама і ганаровыя граматы, больш за 80 чалавек былі асабіста адзначаны ганаровымі граматамі, падзякамі і падзячнымі лістамі райвыканкама.

На ўрачыстасці была звернута асабістая ўвага і на тое, што моцная і багатая краіна немагчыма без цвёрдай веры, духоўнага сталення, міласэрнасці кожнага чалавека. Таму асобна былі ўшанаваны і ўзнагароджаны тыя, хто ўнёс свой важкі ўклад у будаўніцтва і ўзнаўленне храмаў раёна.

Благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ўзнясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка ўручыў падзячныя лісты мітрапаліта Мінскага і Слуцкага патрыяршага экзарха Беларусі Філарэта калектывам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», СВК «Гарадзея», ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс», Нясвіжскага УМГ ААТ «Белтрансгаз», філіяла № 620 ААТ «ААБ Беларусбанк», філіяла «Нясвіжскі хлебазавод» РУП «Барысаўхлеб-прам», Нясвіжскага раённага вузла электрычнай сувязі і асабіста — старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко. У адказ кіраўнік раёна зазначыў, што гэта ўзнагарода — для ўсёй Нясвіжчыны, таму што ў добраахвотным зборы сродкаў на будаўніцтва і ўзнаўленне храмаў   удзельнічаюць практычна ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна, якімі было сабрана на гэту высакародную мэту за 2012 г. больш за  мільярд рублёў. Іван Іванавіч таксама адзначыў падзячнымі лістамі райвыканкама за дабрачынную дзейнасць калектывы ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», СВК «Гарадзея», ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс», ААТ «ПМК-217», РУ «Нясвіжрайгаз», ДСГУ «Нясвіж-ская сортавы-прабавальная станцыя», дзяржаўнага прад-прыемства  «ЭБ «Свеклавічная», Нясвіжскага філіяла РУСП «Мінскае плем-прадпрыемства», Юшавіцкага сельвыканкама, ТАА «Белмолд».

У завяршэнне ўрачыстай часткі перад   удзельнікамі злёту выступілі прадстаўнікі дэлегацый раёнаў — гасцей свята, якія павіншавалі працаўнікоў Нясвіжчыны з удалым завяршэннем 2012 года і ўручылі падарункі.

А тое, што несвіжане ўмеюць працаваць не толькі ў полі ці за станком, але і на сцэне, пацвердзіў выдатны святочны канцэрт, на якім лепшыя артысты раёна парадавалі гледачоў і душэўнымі спевамі, і за-ліхвацкімі танцамі, і пранікнёным  выкананнем на музычных інструментах сольна і ў ансамблі.

Свята скончылася, але верыцца, што зарад добрага настрою і яркіх эмоцый, пакінуты ім, будзе яшчэ доўга падтрымліваць усіх яго ўдзельнікаў.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.