Усё гэта было, як учора

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Піянерскі салют воінам-афганцам Сяргею Кабальнікаву і Аляксандру Шалоху аддаюць піянеры СШ № 1 г. Нясвіжа

У кінатэатры «Салют» на мінулым тыдні адбыўся вечар сустрэчы воінаў, якія ўдзельнічалі ў баях па-за межамі Радзімы. Ён насіў сімвалічную назву «У святле вечнага агню сэрцаў» і быў прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Ушанаваць памяць загінуўшых у лакальных канфліктах і аддаць да-ніну павагі тым, каму пашчасціла вярнуцца з «гарачых кропак» жывымі, на мерапрыемства прыбылі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Міхаіл Мацэль, галоўны спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых райвыканкама Марына Суббоціна, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, і, вядома ж, галоўныя ўдзельнікі ўрачыстасці — самі ветэраны афган-скай і іншых лакальных войнаў.

_MG_8692

У першым радзе — старшы прапаршчык Леанід Куніцкі, што быў тэхнікам самалёта СУ-25 у Шындане і Баграме, і падпалкоўнік медыцынскай службы Аркадзь маліч, які ратаваў савецкіх салдат у інфекцыйным шпіталі ў Кабуле

Перад тымі, хто сабраўся ў зале, выступіў старшыня раённага савета грамадскага аб»яднання «Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане і іншых лакальных войнаў» Яўген Бабкоў. У сваім выступленні ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць выхавання моладзі на прыкладах мужнасці, гераізму і вернасці воінскаму абавязку, якіх шмат можна знайсці ў біяграфіях многіх ветэранаў, незалежна ад таго, дзе яны ваявалі.

Сваімі незабыўнымі ўспамінамі аб ваенных дзеяннях у Мазамбіку з прысутнымі падзяліўся падпалкоўнік у адстаўцы Расціслаў Мацавіла, які служыў у гэтай афрыканскай краіне ў войсках СПА.

Пра свае ўражанні ад вайны расказаў таксама старшы прапаршчык у адстаўцы Пётр зудаў, які выконваў інтэрнацыянальны абавязак падчас афганскай вайны ў Кабуле, у войсках урадавай сувязі КДБ.

_MG_8652

Неслі службу ў Кабуле Юрый Нехвядовіч і Валерый Цвірко

З вельмі пранікнёнымі словамі з нагоды такога памятнага дня да ўдзельнікаў урачыстаці звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня. Ён жа аб»явіў і хвіліну маўчання ў памяць загінуўшых.

Пачэсны абавязак ускласці кветкі на магілы воінаў-інтэрнацыяналістаў, жыхароў нашага раёна В.В. Піхіча, Ю.М. Мастоўскага, А.І. Курыла, А.І. Асадчука, Д.М. Жыгала выканалі старшыня раённага Савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі і воіны-афганцы Іван Драздовіч і Іван Маркевіч.

Удзельнікі сустрэчы таксама прагледзелі відэафільм «Афганскі сіндром» і з задавальненнем адпачылі на канцэрце, які падрыхтавалі для іх артысты РЦКіА і іншых устаноў культуры раёна.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.