Усёй грамадой

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Раніца, сырая і холодная. Тры чалавечыя постаці рухаюцца па нашых могілках — правяраюць кожнае дрэва, якое здаровае, а якое трухлявае. Калі падыходжу бліжэй, бачу, што адзін з іх — наш старшыня сельсавета Анатоль Міхайлавіч Жураўскі. Двое другіх — прамысловыя альпіністы, якіх папрасіў наш старшыня памагчы ў  зрэзцы дрэў. Стала віднець, як альпіністы ўзяліся за сваю справу. Дрэва за дрэвам падалі на зямлю. Прыйшлі на дапамогу і вяскоўцы, якія сцягвалі ўсё спілаванае ў адведзенае месца. Працаваў і сам Анатоль Міхайлавіч.

Дарэчы, на могілках стаяла калісьці старая царква, што некалі згарэла, да яе была высаджана алея, якой ужо было больш чым сотні год. Гэтыя дрэвы былі спілаваныя дзякуючы намаганням нашай былой старшыні сельсавета Ніны Барысаўны Валчок. І вось дзякуючы Анатолю Міхайлавічу, які працягнуў работу па ўборцы аварыйных дрэваў, нашы могілкі ўбачылі свет. Стала чыста, акуратна.

Яшчэ хачу дадаць, што Анатоля Міхайлавіча мы ўсе цэнім і паважаем за яго прастату, даступнасць і добрыя адносіны да нас, у большасці сваёй састарэлых людзей, па просьбе якіх і ад сябе асабіста я і пішу гэты ліст.

Валянціна УСОВІЧ, в. Малева

Ад рэдакцыі: як паведамілі нам у Карцэвіцкім сельвыканкаме, мясцовыя жыхары пастаянна клапоцяцца аб належным стане могілак вёскі Малева. Так, на іх добраўпарадкаванне з пачатку бягучага года добраахвотна сабрана больш за 5 мільёнаў рублёў, прычым самы актыўны ўклад у гэту добрую справу ўносяць старасты вёсак Малева і Альхоўка Галіна Васільеўна Каліноўская і Аляксандр Іванавіч Драчан.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.