Цэнтралізаванае тэсціраванне расцягнецца на два тыдні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пастановай Савета Міністраў зацверджаны графік правядзення ў 2013 годзе цэнтралізаванага тэсціравання.

Традыцыйна ЦТ стартуе са здачы абітурыентамі тэста па беларускай мове (14 чэрвеня). 15 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць рускую мову, 17-га-біялогію, 19-га — матэматыку, 21-га — грамадазнаўства, 22-га — фізіку, 23-га — гісторыю Беларусі, 24-га — хімію, 25-га — сусветную гісторыю найноўшага часу, 27-га — замежныя мовы і 28 чэрвеня — геаграфію.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні распачнецца 2 мая і будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна.

Для абітурыентаў, якія па ўважлівай прычыне прапусцілі цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўны дзень, прадугледжаны рэзервовы дзень — 4 ліпеня. Але здаць у рэзервовы дзень можна будзе толькі адну дысцыпліну. Пунктамі рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень вызначаны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў рэзервовы дзень трэба будзе звярнуцца ў гэтыя ВНУ з 27 чэрвеня па 1 ліпеня для рэгістрацыі. Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх вучэбных предметах у рэзервовы дзень стане Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.