Цікавае свята

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ва ўстанове адукацыі «Лявонавіцкі НПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Святога Валянціна.

За тыдзень да 14 лютага была аформлена выстава з конкурснымі заданнямі для навучэнцаў, падрыхтавана чароўная скрынка для паштовак, а таксама было аформлена сэрца з цукерак, якія на працягу тыдня ніхто не пакаштаваў (аднак хацелася многім).

Цэлы тыдзень усе вучні старанна працавалі: складалі вершы пра каханне, адказвалі на пытанні віктарыны, адпраўлялі свае паштоўкі і пажаданні тым, хто ім падабаецца.

I вось прыйшоў святочны дзень. На перапынках гучала музыка, а пасля прайшло мерапрыемства, якое і падвяло вынікі тыдня. Цікавымі і лірычнымі атрымаліся вершы пра каханне ў Яўгеніі Томазавай (6 клас), Анастасіі Герман (8 клас), Аляксандры Саламахі (8 клас). Дзяўчаты атрымалі дыпломы. Першай з пытаннямі віктарыны справілася Ганна Герман (6 клас), за што таксама была ўзнагароджана.

І вось раздадзены віншаванні са скрынкі. Прагучала апошняя песня. Свята пакінула ў душы пачуццё дабра і цеплыні.

Таццяна ЮНКЕВІЧ, педагог-арганізатар ДУА «Лявонавіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя  школа»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.