Для прыгожай паловы калектыву

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Лысіцкім сельскім клубе  напярэдадні Дня жанчын  прайшоў урачысты сход, на якім былі ўшанаваны  прадстаўніцы прыгожай паловы калектыву СВК «Гарадзея». На ім жанчын павіншаваў са святам старшыня  сельгаспрадпрыемства  Мікалай Салавей. Ён шчыра падзякаваў  віноўніцам урачыстасці  за добрасумленную працу, за вялікі ўклад  у дабрабыт гаспадаркі, які на сённяшні  дзень  немагчымы без клапатлівых  і старанных жаночых рук.

Мікалай Аляксандравіч  уручыў некалькім працаўніцам  ганаровыя граматы  гаспадаркі і грашовыя прэміі ў 1 мільён рублёў. Аператары машыннага даення, якія адпрацавалі  ў «Гарадзеі» больш за 10 гадоў, атрымалі  грашовыя прэміі  ў паўтара мільёна рублёў.

Увогуле, без увагі не засталася ніводная  прадстаўніца  калектыву — усе жанчыны, работніцы сельгаскааператыву, атрымалі грашовыя прэміі  і кветкі, а 152  жанчыны-ветэраны  сельгасвытворчасці, якія зараз на заслужаным  адпачынку, — прадуктовыя наборы.

А яшчэ адным цудоўным падарункам  для віноўніц урачыстасці стаў святочны канцэрт, на якім выступілі зоркі беларускай эстрады.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.