І самабытнасць Нясвіжскага краю…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

М.І. Ішчанка з удзельнікамі  танцавальнага  калектыву «Натхненне»

Нясвіжскі раённы цэнтр народнай творчасці створаны зусім нядаўна. Але з кожным днём  гэтая ўстанова культуры прыцягвае да сябе ўсё больш тых, хто хоча  развіваць свае здольнасці, спасцігаць новыя вяршыні творчасці, проста несці людзям  радасць і добры настрой. Аб гэтым сведчаць і запоўненыя залы на мерапрыемствах, якія  аб»ядноўваюць жыхароў Нясвіжа, а таксама Заазер»я, Рудаўкі і іншых вёсках.

Адна з пастаянных наведвальнікаў Цэнтра творчасці  — Аляксандра Васільеўна Шыбіцкая. Займацца нечым новым і прыгожым можна ў любым  узросце — так вырашыла  яна, калі пайшла  на заслужаны адпачынак. У гуртку  салома-пляцення знайшла сваё новае «я», і сёння  яе работы радуюць вока  наведвальнікаў мясцовых выстаў.

Кіраўнік гуртка саломапляцення «Залаты цуд» — Наталля Карповіч.

— Пляценне з саломкі, думаю, самы цікавы від мастацтва, — па-дзялілася Наталля Міхайлаўна. — З»явіўся ён разам з земляробствам, калі саломы пасля абмалоту заставалася так многа, што чалавек стаў задумвацца над далейшым яе выкарыстаннем. Не адно пакаленне продкаў займалася пляценнем. Саломай пакрывалі дахі, падсцілалі жывёлу, яна абувала і апранала чалавека, служыла пасцеллю, у галодныя  гады яе падмешвалі ў хлеб.

IMG_7102

А.В. Шыбіцкая са сваімі работамі

Сёння салома — незамянімы матэрыял для стварэння  розных абрадавых атрыбутаў  і ўпрыгожанняў, у якіх  праяўляюцца фантазія і майстэрства. Гэта візітная картка традыцыйнага  мастацтва Беларусі.

— У нашых гурткоўцаў атрымліваюцца  прыгожыя і даволі складаныя работы,  але яны не спыняюцца  і імкнуцца да новых вяршынь майстэрства, — падкрэсліла Н.М. Карповіч.

На працягу вякоў вышытыя вырабы не перастаюць здзіўляць людзей. Вышыванне — рукадзельнае мастацтва ўпрыгожваць узорамі тканіну і матэрыялы. Тэмы самыя розныя, але часцей за ўсё  майстры  набліжаюцца ў сваіх работах да фарбаў  прыроды і пераймаюць усе адценні  жывых кветак і раслін. Гэта відно і ў работах мясцовых майстрых Анжалікі Губчык, наталлі Скрыцкай, Аліны Прымака, Юліі Рацкевіч.

З іх мастацкімі шэдэўрамі  ўсе прысутныя  знаёміліся ў ходзе выставы.

Увогуле цяпер стала папулярнай вышыўка  крыжыкам. Карціны, настольнікі, сурвэткі, упрыгожанні — у быце многіх. І, як дзеляцца многія майстрыхі, як толькі возьмеш у рукі  цікавы набор для вышыўкі, ужо не ўяўляеш сябе без  гэтага захаплення. А ў наш напружаны і насычаны  падзеямі  час адцягнуць увагу  ад паўся-дзённых клопатаў, утульна  ўладкавацца ў любімым куточку  і ствараць свой шэдэўр… Ці не цудоўна?

Калектыў Цэнтра творчасці пайшоў далей. Як адзначыла дырэктар Людміла Матусевіч, супрацоўнікі вырашылі аднавіць  танцавальны  фальклор  Нясвіжчыны. У рэпертуар танцавальнага калектыву назаўсёды ўвойдуць «Ланская кадрыля» і «Полька-вязынка». Танцы, характэрныя для  Нясвіжчыны, па кроках  аднаўляліся, дзякуючы  жыхарам райцэнтра, Лані, Смалі-чоў. Сведак адшуквалі, знаёміліся з новымі, выходзілі на новыя  адрасы. З вялікай     удзячнасцю  сёння работнікі Цэнтра  ўспамінаюць Вольгу Дзям»янаўну  Падгайскую,  якая сама ўдзельнічала ў пастаноўцы  «Ланскай кадрылі» і прадаставіла  матэрыялы-успаміны для  аднаўлення  мясцовага танца. А спасцігаць азы  танцавальнага майстэрства  самадзейным артыстам (у ансамблі  задзейнічаны  супрацоўнікі «Фармлэнда» і Беларускай навуковай доследнай станцыі па цукровых бураках, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» і прыватныя прадпрымальнікі) дапамагае  чалавек, які шмат гадоў  свайго жыцця прысвяціў культуры Нясвіжчыны, працаваў  з танцавальнымі гурткамі, натхнёна складаў  мелодыю танца.

Мікалай Іосіфавіч Ішчанка, былы харэограф РДК, лічыць танец скарбам, таму што менавіта праз яго  можна ўбачыць  і зразумець душу цэлага народа.  Элементы беларускіх народных танцаў былі нось-бітамі адрознага характару таго ці  іншага мерапрыемства.

У цэнтры прафесійна адносяцца да раскрыцця талентаў  маленькіх і дарослых жыхароў раёна: працуюць з калектывамі мастацкай  самадзейнасці, арганізоўваюць  справаздачныя канцэрты, святы-конкурсы сямейнай  творчасці і інш. А адным са сведчанняў павагі да роднай культуры з»яўляецца стварэнне ансамбля эстрадна-народнай песні «Згода», якім кіруе Іна Філіпава. За свой кароткі час існавання ансамбль заслужыў  прызнанне і любоў гледача.

Так беларускія народныя традыцыі Нясвіжчыны, якія з»яўляюцца  неад»емнай часткай  самабытнай нацыянальнай культуры, паступова ажываюць  і набіраюць тэмпы ў Нясвіжскім цэнтры народнай творчасці. Выхаваць цікавасць, павагу і любоў да гісторыі свайго народа, беражліва адносіцца да нацыянальных  традыцый — мэта су-працоўнікаў  цэнтра творчасці.

Іна ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.