І вопыт, і адказнасць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

— Вера Іванаўна — наш  дзярж-кантроль, — так жартам гавораць пра Веру Яцкевіч у ААТ «Нясвіжскія Астроўкі». Але ж — у кожным жарце ёсць доля праўды. Вера Іванаўна  сама чалавек вельмі  адказны, добрасумленны, і  ад падначаленых патрабуе  належнага выканання ўсіх работ. Бо ад гэтага ў многім залежыць лёс ураджаю.

Вера Іванаўна па адукацыі — аграном. У гаспадарку  прыехала ў 1970 годзе пасля  заканчэння Мар»інагорскага  тэхнікума. Вышэйшую адукацыю  ў Беларускай  сельгасакадэміі атрымала завочна. Працавала аграномам, старшынёй прафкама, інжынерам па ахове працы, брыгадзірам паляводчай брыгады. Апошнія пяць гадоў — памочнікам начальніка  вытворчага ўчастка.

— Яна такі дысцыплінаваны чалавек!  Што ні даручаюць — усё зробіць на лепшым  узроўні, — характарызуюць жанчыну  калегі.

І дзяцей сваіх — трох сыноў — выхавалі з мужам такімі ж  праца-вітымі, адказнымі. Леанід Міхайлавіч  працуе тут жа, у  «Нясвіжскіх Астроўках», начальнікам  вытворчага ўчастка. Іван  Міхайлавіч — у СВК «Гарадзея», старшым аператарам  збожжасушыльнага  комплексу,  вядомы сваімі  паказчыкамі далёка за межамі  раёна.  Міхаіл Міхайлавіч жыве ў Мінску, водзіць паязды.

А Вера Іванаўна па-ранейшаму  жыве земляробскімі клопатамі.

Чарговая зіма праляцела, вось-вось  вясна пакліча ў поле…

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.