Каханнем даражыць умейце

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ні мінуты не прыйдзецца сумаваць  чытачам падчас знаёмства з п»есай Я. Шышкіна «Ці вінаватая я?», змешчанай у часопісе  «Полымя» (№ 12. 2012 г.).

Тэма твора даўняя — каханне і здрада. Але не ў класічным даўнейшым адлюстраванні. Сённяшняя вольнасць даводзіць часам да непрадказальных казусаў. Дастаткова было адной з дзейных асоб п,есы Тамары Спірынай засумнявацца ў вернасці мужа, каб прывесці да звадкі тры сям»і.

Дарэчы, пошукі яе «шчымлівага кахання»  і праверка вернасці мужа складаюць галоўную інтрыгу  п»есы. Камізм яе дасягаецца галоўнай сюжэтнай лініяй, дзе Тамара лечыцца ў бабкі Люты «нагаворамі», «чарадзейнымі маніпуляцыямі са свечкай, соллю»…

Твор поўны гумару, прымавак, прыказак — вобразных, афарыстычна   ёмістых: «Шчасце навязлівым не бывае», «Вялікае каханне нават маленькай трэшчыны баіцца»…

Аўтар падводзіць да думкі аб тым, што ва ўсе часы, ва ўсякіх абставінах чалавек павінен заставацца вытрыманым, маральна ўстойлівым.

П»еса цікавая, займальная для чытання.

Антон ВАЛЯВАЧ, в. Сноў


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.