Магазін на колах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аўталаўка — адна з прыкмет нашага мабільнага, мітуслівага часу.  Для многіх вёсак  гэта і магазін, і клуб, і агенцтва навін. У нашым раёне, як расказала  старшыня праўлення Нясвіжскага райспажыўтаварыства Антаніна Васілеўская, гэтым  відам мабільнага гандлю ахоплены  53 населеныя пункты са 115. У некаторыя вёскі, што займаюць  вялікую тэрыторыю, напрыклад,  такія, як Ужанка, Сейлавічы, Астроўкі, дзе ёсць магазіны, аўталаўкі ўсё роўна заязджаюць па просьбах  вяскоўцаў, таму што пажылым людзям  цяжка ісці немалую адлегласць  ад акраіны да цэнтра, дзе стаіць  стацыянарны магазін.

Кіраўніцтва райспажыўтаварыства  імкнецца  ісці насустрач людзям  і выконвае просьбы аб такіх заездах, бо гэта не толькі гуманна, але і эканамічна выгадна. Штомесяц на аднаго прадаўца прыходзіцца  100-120 млн. рублёў таваразвароту, а аб»яз-джаць даводзіцца ў сярэднім 8-9 населеных пунктаў за дзень.

Усяго па раёне зараз працуе 4 аўталаўкі, у кожнай з якіх — вадзіцель і прадавец.

— Час прыбыцця кожную вёску абмяркоў-ваецца на сходах жыхароў, — гаворыць Антаніна Васільеўна, — узгадняецца з  выканкамам. Бываюць, канешне, нараканні, што вось, маўляў, мы тут доўга  чакаем, але ж нельга прадказаць, які  будзе наплыў пакупнікоў. І калі людзі  ідуць, то прадавец не паедзе, пакуль  не абслужыць усіх, стараючыся задаволіць розныя густы, ветліва і цярпліва. Не ў яго інтарэсах пакідаць чалавека без пакупкі. А ў сярэднім у кожнай вёсцы  «магазін на колах» стаіць 30-40 хвілін. Летам яны абслугоўваюць вяскоўцаў даўжэй, чым у халодны час года — бывае, і да  22 гадзін аўталаўка не вяртаецца  на базу, каб абслужыць як мага больш людзей.

Да нядаўняга часу кожная машына  выязджала на маршрут  2 разы на тыдзень. Зараз распрацаваны  графік 3-разовага выезду, які ў хуткім часе будзе ўзгоднены з раённай уладай. Што да асартыменту, то існуе яго зацверджаны пералік, які абавязкова захоўваецца. Гэта, вядома, у першую чаргу, тавары першай неабходнасці — хлеб, булкі, малако, тварог, кефір,  ёгурты, каўбаса некалькіх відаў, а таксама розная дробязь, неабходная ў гаспадарцы — запалкі, лямпачкі і іншае.

Увогуле ж, прамысловыя тавары  прывозяцца пад заказ, гэта таксама  для аўталаўкі не праблема. Ёсць, дарэчы, і спецыяльная машына, якая развозіць  па вёсках прамысловыя і будаўнічыя тавары.

Як паказвае жыццё, аўталаўка — справа вельмі неабходная, якая выручае вяскоўцаў у іх штодзённых патрэбах і проста незамянімая для  жыхароў аддаленых вёсак.

А каб зрабіць свае гандлёвыя візіты ў населеныя пункты раёна яшчэ больш  частымі, райспажыўтаварыства плануе ў гэтым годзе  набыць новую аўталаўку за кошт уласных сродкаў.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.