Музей-кватэра М.К. Сеўрука запрашае

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні дня нараджэння  беларускага мастака, несвіжаніна Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука, 26 лютага адбылося адкрыццё  пасля рэканструкцыі яго музея-кватэры. На ўрачыстасць з гэтай  нагоды ў Нясвіж прыехалі  шматлікія госці:  прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення культуры  Мінскага аблвыканкама, сябры, калегі і вучні Міхаіла Канстанцінавіча. Прыйшлі сюды, на вуліцу Садовую, 38,  удзячныя прыхільнікі яго таленту, людзі, якія ўмеюць цаніць высокае мастацтва — і людзі ва ўзросце, і моладзь, навучэнцы каледжа імя Якуба Коласа.

У гэты дзень у Нясвіжы праходзіла  выязная калегія  Міністэрства культуры, і адкрыццё музея-кватэры М.К. Сеўрука прымеркавалі да яе, каб пад-крэсліць значнасць асобы Міхаіла Сеўрука, яго творчасці, глыбока прасякнутай тэмай беларускасці.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.