МУЗЫ НЯСВІЖА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Подых вясны

Ззяе сонца, блішчаць воды,

Усюды — ўсмешкі і жыццё,

Ажывае ўся прырода,

Зіма пайшла у небыццё.

Пяюць дрэвы, блішчаць воды,

Каханне ўжо ва ўсім блукае,

І позірк ласкавай  прыроды

У нашы душы зазірае.

Сонца грэе, промнем ясным

Несучы зноў шчасця ўзмах,

І ляціць вясна, як хваля,

Па лясах і па палях.

Уладзімір БОГДАН

Маім чытачам

(Адказ на водзывы)

З любоўю ў вершах я аб вас пішу:

Даяркі, дактары, наватары…

Прыняць падзяку шчырую прашу,

Мае вы чытачы-аматары.

Як верш задавальненне прынясе,

Калі кране ён сэрца і душу,

Як ад уцехі ўсмешка расцвіце —

То ўзнагароды лепшай не хачу.

Антон ВАЛЯВАЧ

Тише, сердце

К 790-летию Несвижа

Тише сердце,  тише, успокойся,

Да,  действительно, видны уж крыши.

Не развеется, как сон,  не бойся,

Это Несвиж. Тише сердце, тише….

Вот и улица — знакома вроде.

Вот и купола, как будто в Риме.

Вот мерещится лицо и вдаль  уходит,

Сколько лет оно было в помине …

Не догнать  мне всех воспоминаний,

Хоть до боли всё мне здесь  знакомо.

Не объять мне всех моих страданий,

Что настигли далеко от дома.

Вот и дом. Стоит на том же месте,

Перекрашен. Новые ворота.

Здесь  когда-то  жили  мы все вместе:

Мама,  папа, я и с нами кто-то…

С нами все добрейшие соседи,

С нами горожане — несвижане.

Разбросало время  их по свету,

Разошёлся круг,

ведь брошен камень…

Перепутались все стрелки,

«стопы»,

И смешались знаки препинанья.

Непонятно, почему запреты.

Лишь остался  клад: воспоминанья.

Время промелькнуло,

как мгновенье.

Снова здесь я. Здравствуй,

Несвиж милый!

Иль такое  Божее веленье?

Чем я это счастье заслужила?

Вот я здесь. Приехала,  вернулась,

Несвиж мой, моя земля святая!

Я родной моей земли коснулась.

Это не земля — вода  живая…

Первые шаги к несвижской Фаре.

Ведь когда-то здесь меня крестили.

К алтарю несу в богатом даре

Слёзы все, что

в жемчуг превратились …

Ах как жаль, я не вернулась дамой,

Я иду дрожа и оступаясь.

Я к скамье стремлюсь,

где в прошлом  с мамой

Я сидела, пола не касаясь …

Я иду, что ждёт меня, не зная,

Жму, как якорь, ручку ридикюля.

Шаг, и два,  и вот скамья святая,

А на месте том сидит бабуля…

А на месте том сидят чужие.

Даже сантиметра не осталось.

На меня с икон  глядят святые —

В их глазах — участие и жалость…

Ноги будто бы свинцом налились.

Сердце сжалось, все мечты уплыли.

Только несвижанки

вдруг сплотились

И меня сесть рядом пригласили …

Станислава Вятр-Партыка,  Тарнов. Польша

***

Ярко-желтую чашу разлуки,

что росою полна до краев,

Ты мне отдал. И дрогнули руки

От холодного света ее.

По глотку отпивала печали,

Уповая на милость судьбы,

И глаза, а не губы, кричали:

«Боже мой, что же делаешь ты?!»

Рать измены несет разрушенья

В замок тот, где любовь умерла.

Стража спит, опоенная зельем,

А дворец мой сжигают дотла…

Что твой титул теперь?! Королева…

Не спасла ты державу свою.

Ни земель, ни ночлега, ни хлеба,

И вассалы погибли в бою.

Только странница в рубище грязном,

Головы что не хочет склонить.

И в руках — ярко-желтая чаша,

Из которой не стоило пить.

Ухожу из постылого плена,

Ты теперь мне не враг и не друг.

Ярко-желтая чаша измены

Лепестками вспорхнула из рук.

Лилия КРУТОВА

Дарагой матулі

На тваіх плячах трымалася сям»я.

Тыя слушныя парады помню я.

Застаюся назаўсёды — твой лабач —

Любым сынам. Ты за ўсё мяне прабач!

У любую пору да цябе прыйду,

Каб адвесці смутак, гора ці бяду.

Твой пагляд ласкавы не змагу забыць.

Я табе жадаю, мама, доўга жыць!

Я заўжды лічыў шчаслівым той дзянёк,

Калі ты мне гаварыла: «Мой сынок!..»

У сваёй малітве я прашу: — «Даруй!..

Вобраз сына ты ў памяці шануй».

Яўген КАРПУЦЬ

Мая вясна

На гэты вось раз не сустрэла,

Зноў я не сустрэла цябе.

Хоць зіму надзеямі грэла

У вершах, у сэрца мальбе.

Пачуць ручаёў тваіх песні,

Пад снегам знайсці першацвет,

Дзе хвалі ўспамінаў на  ўзлессі,

Пачуць ад бярозак санэт.

Адчуць твае сілы жывыя,

Гамонку абуджаных сноў…

Ды маміны рукі слабыя

Стрымалі без знешніх акоў.

Вясна ты мая, вешнявіца,

Сястрыца, сяброўка, жыццё…

Я парасткам мару прабіцца,

Бо сонца пяшчоты — тваё пачуццё.

* * *

Я цябе адпускаю

Назаўсёды, навечна.

Ціха ліст ападае,

Падкрадаецца вечар.

Ўжо нічога не зменіш,

Што прыйшло — не вярнуць,

Ў скамянелым  сумненні

Няма болю нічуць.

Выбачай. Прабачаю.

Лішніх слоў не кажы.

Адзіноты з адчаем

Адышлі капяжы.

Лідзія НАВУМАВА

Родник моей душы

Лебединый волшебный тот крик…

Как-то  утром отчизна проснулась,

Показала мне хитро язык,

Васильками озер улыбнулась.
Покропила легонько дождем,

Прогремела, сердитая, громом.

И наполнился тайнами Дом —

Этот мир именую я домом.

А родник веселиться горазд.

И ласкается он — не к чужому.

Он — мой Бог. Он меня не продаст,

Не сбежит, как предатель, к другому.

Привечает  меня молодцом!

Как всегда, после дальней дороги,

Он вначале умоет лицо,

Погодя — и уставшие ноги.

Константин КОРНЕЛЮК

Толькі б ты адпачывала

Прыцемкам прыйшла ты з поля

Ад камбайна, ад штурвала.

Ля акна маўчаць таполі —

Толькі б ты адпачывала.

Выплыў месячык прыгожы,

Яго воблачка схавала.

Вецярок дыхнуць не можа —

Толькі б ты адпачывала.

Рэчка ўецца недалёка,

Човен гойдае памалу.

Ціша змоўклая навокал —

Толькі б ты адпачывала.

Калі гнаў аўтамашыну

Я ў гараж — не даў сігналу,

Ход прыцішыў на хвіліну —

Толькі б ты адпачывала.

Я  так каханне разумею

Я так каханне разумею:

Калі кахаеш сапраўды,

Ідзеш да любай у завею,

А глянеш — расцвітуць сады.

Спяшаешся. Твайго імкнення

Нікому не перамагчы,

Няхай з нябёс ляціць каменне,

Няхай сякуць дажджоў мячы.

Няхай дарогі размывае,

Ты не шукай сабе мастоў.

Калі ўжо сапраўды кахаеш,

Праз бездань ты прайсці гатоў.

Бярозка

Ёй бы дома жыць, насіць бы шалік,

Песні пець і з кветак віць вянкі.

Мы яе бярозкаю назвалі,

Мы — абстраляныя франтавікі.

Бой пачаўся. Віснуць хмары дыму.

Сталь чужая свішча і сячэ.

І вайна бяздоннымі вачыма

Глянула ў блакіт яе вачэй.

Не, не пахіснулася бярозка —

Наша маладая медсястра,

Як мы неслі ў спаленую вёску

Гулкае салдацкае «ура».

І не так шчымелі нашы раны,

Мы ёй абавязаны жыццём.

Мабыць, мы былі забінтаваны

Ласкаю яе і пачуццём.

Паўлюк ПРАНУЗА

Вясновае

Хоць зіма яшчэ, здаецца, стогне,

Хоць яшчэ не знік апошні снег,

ўся прырода радасна сягоння

Салютуе з раніцы вясне.

Першыя маланкі карагодзяць,

Першы дожджык крапане няўзнак,

I канцэрт свой першы ў гэтым годзе

Са шпакоўні дэманструе шпак.

***

Мне сніцца: вясна па краіне

Упэўненай крочыць хадой,

I гоман вясёлы птушыны

Нясецца над вёскай маёй.

I я ў беласнежнай кашулі

Ступаю па роснай траве

I чую, як песня матулі

Здалёку насустрач плыве.

А ў вёсцы маёй сёння свята —

У клубе гітары гудуць…

Мне сніцца: красуні-дзяўчаты

Равеснікам спаць не даюць.

***

Ірыне

Цішыня. Ані смеху, ні шэпту.

Салаўі свой прыцішылі спеў.

Захмялелае лета ад кветак

Смачна спіць ў саламянай капе.

Між бярозак знаёмаю сцежкай

Я да хаты вяртаўся адзін.

I імя тваё з яснай усмешкай,

Мне здалося, шаптаў маладзік.

***

Адзінае мне збавенне,

Не трэба іншага шчасця —

Ізноў да тваіх каленяў

Гарачай шчакой прыпасці.

Прыцішыцца ноч нямая,

Закрыўшы наглуха дзверы.

Чаго табе не хапае

Ў каханне маё паверыць?..

***

Устрапянецца,

Як більярдны шар

Пасля ўдару,

Трапіўшы ў лузу,

Увечары мая душа,

Калі выходжу на спатканне

З Музай.

Віктар ТРУСЕВІЧ

Моя надежда

Моя надежда средь тумана

Горит немеркнущей звездой,

Храня прекрасного обмана

Свет негасимый, свет живой…

Храни меня, моя надежда,

От лицемерья разных дней,

От пошлых взглядов,

от безделья,

Храни тепло в душе моей.

Не изменить мне убежденьям,

Тех не забыть, кто дорог был…

Храни ж меня, моя надежда,

Горя звездой сквозь мрак и дым.

Да, тяжело порой бывает,

Порой усталость — словно боль,

Но потерять улыбки ясность

Ты мне, надежда, не позволь.

Бессильно время. Память Сердца

Ни приукрасить, ни затмить…

Хоть грозен хор тревог душевных —

Последний День мне не забыть.

Нет, не должно ни капли грязи

В душе живой существовать…

И сердца свет, и мысли ясность

Не может мрак затушевать.

Храни ж меня, моя надежда,

От лицемерья шумных дней…

Храни в суровом сердце нежность,

И будь сильней, всего сильней!

Софья ЛЮБАНЕЦ

Трамвай

Трамвай ляціць, сняжынкі б»е,

Цікуеш снег ты праз акно.

І шэнціць мне, шанцуе мне:

Як добра, што не на метро.

 

Напэўна, не — не падыду:

Не хопіць смеласці як след.

Патрэбных слоў я не знайду! —

Пусты цяпер мой моўны свет.

 

А я б сказаў табе так шмат —

Пра гэты свет, сябе, людзей.

Ды моцна так, мацней ў стократ

Так рвецца сэрца ад грудзей.

 

Ужо на працу не паспець!

Магчыма, больш яе няма?!

Цяпер глядзець, давай глядзець

У вочы лепшага нам дня.

 

Трамвай ляціць, і снег — у такт —

Бы ладзяць звонкае святло!

І ладна як, і добра так,

Што гэты раз не на метро.

Капяж

Дай паглядзець на лепшага сябе

Апошнім разам — у неба срэбра.

Неба сугучнай хуткасцю ўпадзе

У мора кроплямі. Так трэба.

 

Я таямніцы лёгка раскажу…

Забудзь сурокі, лёс, удары!

Мы будзем толькі кропелькі дажджу —

І нам так лёгка ў гармідары!

 

Дай мне запомніць цёплы погляд твой

У час халоднага прыбою.

Я так хацеў бы гэтаю вясной

Пакінуць лепшае з сабою.

 

Я тваёй ўсмешкі незгасальны свет.

Знаўпроць прыемна падаць ў мора.

Мы капяжу зіхотка-звіўны след —

І нас знітуе прорвай скора.

***

Пад першым

красавіцкім ліўнем —

дзяўчына без парасона…

Неба здзіўляецца

тваёй смеласці;

ўсе глядзяць

табе ўслед;

а дождж — шле

свае апладысменты.

Андрэй Козел


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.