Музычны падарунак жанчынам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу, 9 сакавіка, з нагоды Дня жанчын, цудоўны музычны падарунак  жыхарам і гасцям Нясвіжа  паднеслі салісты оперы Вялікага Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, якія выступілі з канцэртам у Тэатральнай зале замка Радзівілаў.

У выкананні Сяргея Падабалава, Марыны Ліхашэрст, лаўрэата міжнароднага конкурсу Таццяны  Кнутовіч, дыпламанта  міжнароднага конкурсу Васілія Мінгалёва, лаўрэата міжнародных  конкурсаў Алены Шведавай, заслужанага  артыста Расіі  Мікалая Маісеенкі  гучалі такія славутыя  музычныя творы, як «Parla mi d»amore, Mariu» Чэзарэ Біксіё, «Кармэнсіта» Строка, арыя прынца Су-Хонга з аперэты Легара «Краіна ўсмешак», арыя Адэлі з аперэты Штрауса «Лятучая мыш», арыя Віялеты з аперэты Кальмана «Фіялка Монмартра», чароўныя рускія  рамансы і іншыя творы, якія здаўна ўвайшлі ў скарбніцу класічнага музычнага мастацтва.

Завяршыў канцэрт бліскучы спеў Марыны Ліхашэрст і Васіля Мінгалёва, якія выканалі дуэт Разалінды і Генрыха з аперэты Штрауса «Лятучая мыш». Зварот да гэтага  выдатнага музычнага твора,  у якім у гумарыстычнай, здавалася б,  форме, раскрываецца глыбокая тэма  кахання і вернасці, стаў бліскучай  фінальнай кропкай  канцэрта  і напамінам для кожнага мужчыны, што самая лепшая жанчына  — гэта тая, што зараз побач з ім.

Гарачыя апладысменты залы, якая доўга не хацела адпускаць  артыстаў са сцэны, сталі яскравым  сведчаннем таго, што канцэрт  стаў сапраўдным святам для ўсіх, каму пашчасціла  на ім прысутнічаць.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.