«На прыёме ў старшыні…»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пад такой нетрадыцыйнай назвай 7 сакавіка прайшло віншаванне   жанчын -кіраўнікоў , жанчын-старастаў, жанчын-дэпутатаў Лявонавіцкага сельскага выканкама, ініцыятарам і арганізатарам якога выступіла аўтар гэтых радкоў.

Старшыня Лявонавіцкага сельсавета Уладзімір Іванавіч Мірончык на да-дзеным прыёме агучваў віншаванні і добрыя словы ў адрас мілых дам, бо менавіта ён быў галоўным вядучым ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага самай прыгожай палове чалавецтва — жанчынам.

Гучалі музычныя віншаванні ад сямейнага дуэта Сяргея і Віктара Платун, Марыны Мірончык і Наталлі Федзечкінай. На дадзеным прыёме ўсе жанчыны пачулі у свой адрас самыя цёплыя словы. Без увагі не засталася ні адна з іх — кожная атрымала кветкі ад старшыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Міхайлавіча Лазюка. Працягам свята быў «салодкі стол», які быў арганізаваны на грашовыя сродкі аддзела культуры Нясвіжскага райвыканкама і індывідуальнага прадпрымальніка Кірыла Хандрыкі. У канцы мерапрыемства са словамі падзякі выступіла былы сакратар  Лявонавіцкага сельвыканкама Тамара Парфір»еўна Усніч.

Людміла КУДРУК, загадчыца Смаліцкай сельскай бібліятэкі-клуба


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.