Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хрыстос Уваскрос!!!  Сапраўды Ўваскрос!!!

Гэтая радасць напаўняе нас асаблівым сэнсам у вясенні час, калі абуджаецца прырода. За зіму чалавеку і ўсяму Божаму стварэнню не хапае сонца, ягонага цяпла. Усё жывое цягнецца за сонечнымі промнямі.

Жыццё сучаснага чалавека вельмі падобнае да пораў года, а асабліва гэта бачна ў духоўным аспекце. Чалавецтва, напэўна, больш, чым сонца, патрабуе цеплыні Божай праўды, любові… Многія цягнуцца да Бога нібы вясенняя зеляніна… Хрыстовае Уваскрашэнне можа стаць гэтым штуршком у пошуку Бога ў нашым жыцці. Гэтае свята з»яўляецца ўваскрашэннем з цемры граху, зла да святла дзяцей Божых.

Жадаю ўсім каталікам радасці ад Хрыстовага Ўваскрашэння, шмат цяпла Божай любові ў вашыя дамы. Няхай пасхальныя святы будуць напоўненыя святлом прабачэння, міласэрнасці, спагады, супакою і любові…

Хрыстос памёр і Ўваскрос дзеля кожнага з нас, які жыве на гэтым свеце, каб вызваліць нас ад путаў смерці і ў першую чаргу смерці духоўнай. Таму хацелася б з радасцю скіраваць гэтыя пажаданні і словы віншавання да хрысціян усіх канфесій і людзей добрай волі…

Хрыстос Уваскрос!!! Сапраўды Ўваскрос!!!

Ксёндз Пётр Шарко, пробашч Рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы і дзекан Нясвіжскага дзеканата


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.