Спаборнічалі інтэлектуалы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Каманда Нясвіжскай гімназіі

У адной з найпрыгажэйшых залаў Нясвіжскага замка – Тэатральнай, што яшчэ носіць назву Каралеўскай, – на мінулым тыдні адбылася другая інтэлектуальная гульня  “Кубак старога замка-2013”. Яна праводзіцца сумесна дзяржаўнай установай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік  “Нясвіж” і раённым аддзелам адукацыі з мэтай папулярызацыі гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны.

Удзел у інтэлектуальным спаборніцтве прымаюць вучні ўсіх сярэдніх школ горада і Нясвіжскай гімназіі.

На гэты раз тэмай гульні было Вялікае княства Літоўскае, некаторыя пытанні ў ёй традыцыйна закраналі гісторыю Нясвіжа з яго ваколіцамі.

_MG_8506

Ідзе інтэлектуальнае спаборніцтва

Веданне гісторыі сваёй Айчыны юныя знаўцы дэманстравалі на працягу трох тураў, якія называліся “Інтэлект – буквар”, “5х5”, “Крыжаванка”.

Вялі турнір старшы навуковы супрацоўнік ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” Вячаслаў Мазалеўскі і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Іна Мамчыц.

У выніку ва ўпартай барацьбе ізноў, як і ў мінулы раз, перамагла каманда Нясвіжскай гімназіі.

І пераможцы, і ўдзельнікі інтэлектуальнага спаборніцтва атрымалі каштоўныя падарункі, а самае галоўнае –  яшчэ раз упэўніліся ў багацці гісторыі і культуры сваёй Бацькаў-шчыны.

Соф”я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.