Сустрэліся з воінам-інтэрнацыяналістам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нашым пятым  класе — чацвёра дзяцей. Сярод нас — адзін хлопчык, Андрэй Шыцько. У Андрэя тата — воін-інтэрнацыяналіст.

15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, мы разам са сваім класным кіраўніком Т.І. Юнкевіч вырашылі наведаць і павіншаваць Аляксандра Паўлавіча Шыцько, бацьку Андрэя. Пайшлі да яго дамоў, але не засталі. Дома ўвіхалася працавітая гаспадыня — яго жонка, Андрэя маці. Яна так узрадавалася нашаму прыходу, што ў імгненне вока на стале з»явіліся рознью прысмакі: печыва, цукеркі, салодкія рулеты, наваг пірог з яблыкамі быў яшчэ цёплым.

Потым мы накіраваліся на работу да Аляксандра Паўлавіча. Працуе ён у ЗАТ «1 Мая» механізатарам.

Цікава прайшла наша сустрэча. Мы гутарылі з воінам-інтэрнацыяналістам прама на вуліцы, уручылі яму памятныя сувеніры, выказалі словы падзякі за яго нялёгкую службу і пажадалі ўсяго толькі самага найлепшага гэтаму цудоўнаму чалавеку.

Піянеры 5 класа ДУА «Лявонавіцкі НПК дз/с-СШ»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.