Сёння мы – незалежная і гордая нацыя з пачуццём уласнай годнасці…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Больш за дваццаць гадоў таму, у пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя, Беларусь стала незалежнай і суверэннай дзяржавай.

Дарэчы, да Асноўнага Закона, па якім мы жывём сёння, наша краіна прайшла доўгі шлях: ад Статута Вялікага Княства Літоўскага, які гісторыкі небезпадстаўна лічаць адным з першых і самых дэмакратычных прававых актаў сярэднявечча, праз «Сталінскую» Канстытуцыю 1936 года, дзе правы грамадзян, па сутнасці, існавалі толькі на паперы, да сучаснага Асноўнага Закона. У яго прэамбуле адзначана, што, усведамляючы сябе паўна-праўным суб»ектам сусветнага грамадства і падтрымліваючы агульначалавечыя каштоўнасці, абапіраючыся на шматвекавую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы кожнага грама-дзяніна Рэспублікі Беларусь, жадаючы забяспечыць згоду ў краіне, беларускі народ прымае Асноўны Закон краіны, зыходзячы з адказнасці за сённяшні дзень і будучыню Беларусі.

Канстытуцыя суверэннай і незалежнай Беларусі была пранята 15 сакавіка 1994 года. Яе асноўныя палажэнні накіраваны на рэа-лізацыю самастойнай знешняй і ўнутранай палітыкі. Яны змяшчалі прынцыпова новыя на той час паняцці — «прававая дзяржава», «падзел улады», «дзяржаўная мова» і іншыя, дэклараваўся прынцып шматлікасці палітычных інстытутаў і думак, забяспечвалася верхавенства права ў грамадскіх адносінах, а чалавек названы вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы.

Так, сёння мы — незалежная і гордая нацыя з пачуццём уласнай годнасці. Беларуская дзяржава поўнасцю сфарміравана: у нас развіты ўсе галіны ўлады, ёсць свая армія, органы правасуддзя і правааховы. У нас свае прамысловасць і сельская гаспадарка, навука і адукацыя, ахова здароўя, банкаўская і фінансавая сістэмы. У краіне праводзіцца моцная сацыяльна арыентаваная палітыка, накіраваная на паляпшэнне жыцця людзей. І гэта асноўная мэта зацверджана нашай Канстытуцыяй. Адным словам, мы поўнасцю завяршылі будаўніцтва самастойнай, суверэннай краіны — Рэспублікі Беларусь.

Сёння прыемна зазначыць, што наша дзяржава штогод робіць пэўныя крокі па шляху паляпшэння жыцця нашых людзей: будуецца жыллё, дарогі, развіваюцца аграгарадкі, значныя сродкі накіроўваюцца на развіццё сацыяльнай сферы. І наш рэгіён у гэтым плане не выключэнне. Пастаянна прымнажаюцца дасягненні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. За 2012 год на Няс-віжчыне асвоена інвестыцый у асноўны капітал па аб»ектах вытворчага і невытворчага прызначэння па ўсіх крыніцах фінансавання на суму 833,2 млрд. рублёў, перавыканана заданне па будаўніцтве жылля — замест за-планаваных 10 тыс. кв. м у эксплуатацыю ўведзена 13341 кв. м жылля, з якіх 4473 — у сельскай мясцовасці. У ліпені 2012 года пасля васьмігадовай рэстаўрацыі свае дзверы для наведвальнікаў адчыніў палацавы ансамбль. Усё  вышэйпералічанае і іншыя нашы здабыткі яскрава сведчаць аб тым, што мы не стаім на месцы, а паступова і дына-мічна рухаемся наперад.

15 сакавіка — гэта не толькі дзень стварэння асноўнай па сваёй існасці, вельмі важнай і патрэбнай Дзяржаўнай Кнігі, а, па вялікім рахунку,  гэта — дзень другога нараджэння беларускага народа, свята нашай Годнасці і Незалежнасці.

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта І.І. КРУПКО


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.