Ветлівая і ўважлівая

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

… Прадавец, дыпламат, дарадчык – так можна вобразна сказаць пра загадчыцу магазіна № 17 вёскі Андрушы Нясвіжскага райспажыўтаварыства Юзэфу  Казіміраўну Цвірка.

Дзякуючы ёй, у магазіне ёсць усё: ад солі да ківі, ад цвіка да пральнай машыны, веласіпеда, школьных сшыткаў і рознага кшталту напіткаў, сала, каўбас – і заўсёды тавараў пэўны запас. Прадавец клапоціцца, каб маладыя сем”і, якія засяліліся ў новыя дамы і працуюць, у асноўным, на мясцовай ферме, не ехалі  ў Нясвіж па тую ж пральную машыну, а змаглі набыць яе, як кажуць, ля дому. А паспрабуй  тую машыну прывезці з горада…

Хаця, амаль два гады таму,  стаяла пытанне: ці быць магазіну ўвогуле? Амаль два гады, як знялася гэта праблема як у кіраўніцтва Нясвіжскага райспажыўтаварыства, так і ў  жыхароў вёскі Андрушы. За кошт таго, што прапанавалі працаваць у магазіне Юзэфе Казіміраўне Цвірка. Яна – ужо на пенсіі. У свой час 40 гадоў аддала прафесіі прадаўца. Па яе словах, амаль дваццаць з іх – працавала ў магазіне вёскі Затур”я, астатні час да пенсіі – у вёсцы Бузуны. Вопыт у гандлі вялікі. Большасць сённяшніх пакупнікоў – пенсіянеры, людзі, якія “прыдзірліва”  падыходзяць да выбару тавараў, іх паходжання, кошту, маўляў, дарагавата, ці наадварот. У такім выпадку Юзэфе Казіміраўне  прыходзіцца  і тавараведам, і кансультантам быць. Прадавец на вёсцы мае  валікае адрозненне  ад свайго калегі ў гора- дзе. Тут патрэбна стаць не толькі  загадчыкам магазіна, але і загадчыкам “гаспадаркі”. Яшчэ ў канцы мінулага  лета гаспадыня магазіна  паклапа-цілася, каб своечасова  падрыхтавацца да зімы. У аўтаномнай кацельні замянілі ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве, спецыялісты праверылі ўсю сістэму  ацяплення будынка магазіна. Завезлі патрэбную колькасць брыкету…

… У кожнай справе, як вядома, прысутнічае чалавечы фактар. Таму пытанні таваразвароту, планы, культура абслугоўвання ў магазіне яскрава адлюстроўваюцца ў разважаннях саміх наведвальнікаў магазіна. Вобразна кажучы,  знаходзячыся ў чарзе пакупнікоў, цікаўлюся іх  думкамі і меркаваннямі наконт  абслугоў-вання ў магазіне.

– Мікалай Пятровіч Хвіцька, пенсіянер, – назваў сябе пакупнік. – З”яўляюся практычна пастаянным наведвальнікам  мясцовага магазіна. А чаму і не? Тут пастаянна вялікі выбар розных тавараў. Што датычыць прадуктаў, то яны заўсёды свежыя і прывабныя. А самае галоўнае – увага прадаўшчыцы. Дарэчы, Юзэфа Казіміраўна доўга працавала ў магазіне вёскі Бузуны, а я адтуль родам.  Таму, без усялякіх хвалебных слоў, скажу: больш  бы такіх прадаўцоў было за прылаўкам магазінаў – настрой у пакупнікоў  быў бы заўсёды святочны.

– Галіна Пятроўна Мамчыц, пенсіянерка, –  назвала сябе  наступная пакупніца. – Навошта ехаць у Сейлавічы альбо Нясвіж па прадукты, калі ў вясковым магазіне ёсць усё, што вам патрэбна?

Гутарым з Ігарам Ванагелем, Сяргеем Грыгаровічам, якія працуюць  у мясцовай  гаспадарцы. Да нашай гутаркі  далучаецца  Слава Бутрымовіч, якія таксама вельмі ўдзячны “гаспадыні” магазіна…

На выхадзе з магазіна знаёмімся з жанчынай.

– Марыя Сяргееўна Дубцова, жыхарка горада Нясвіжа, – назвала сябе. – часам прыязджаю сюды да сяброў і ніколі не мінаю  гэты магазін, хаця ў горадзе шмат гандлёвых кропак. Вітрыны гэтага вясковага  магазіна нічуць не адрозніваюцца ад гарадскіх.

У магазін зайшоў інтэлігентнага выгляду мужчына. Гэта – Сяргей Крывашэй, які жыве ў Нясвіжы. Далей у гутарцы высветлілася, што ён часта прыязджае да бацькоў. А добрыя гасцінцы ім можна  купіць і тут…

Замест эпілога. Не толькі  вяскоўцы ідуць у магазін, а і многія іншыя, бо тут усіх ветліва, з увагай сустракае Ю.К. Цвірка…

Канстанцін ПРАНЕВІЧ, в. Андрушы


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.