«Восем светаў пад назвай жанчына»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Так паэтычна называлася  сустрэча прадстаўніц цудоўнага полу  ў раённай бібліятэцы. Іх запрасілі сюды  прадстаўнікі  раённага тэрытарыяльнага  цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  і раённай арганізацыі Беларускага Таварыства  Чырвонага Крыжа. Нагода была самая  прыемная —  Дзень  жанчын. Нашы слаўныя матулі і бабулі прынеслі з сабой  і творчасць рук сваіх: вышываныя  і вязаныя рэчы, карціны, розныя  арыгінальныя вырабы. Напрыклад,  бібліятэкар з Міцькавіч  Н. Крукоўская  зрабіла з бісеру  вялікі букет чырвоных руж — здалёк і не  адрозніш ад сапраўдных. Я. Карпач  з вёскі Квачы прывезла вязаныя шапачкі і спаднічкі для дзяцей, М. Папок  — карціны  «Вожык», «Ружа», «Кароўка» з цеста. Арыгінальна глядзеліся  вязаныя кручком сурвэткі і грыбочкі  настаўніцы І. Падамацькі з Сейлавіч, вышыўкі настаўніц з Гарадзеі А. Гаўрык і М. Папок.

На выставе можна было пазнаёміцца  і з кнігамі па рукадзеллі, сучасных методыках творчасці. А з тым, што публікуецца на гэты конт у жаночых часопісах, прысутных пазнаёміла галоўны бібліёграф аддзела абслугоў-вання і інфармацыі  райбібліятэкі А. Чухлей.

Затым пачалася цікавая творчая работа: спецыяліст  па рабоце з маладымі інвалідамі РТЦСАН В. Хімічэнка  вучыла нас прыгожа афармляць сурвэткі для стала. Справіліся ўсе, як і з  даведзенымі заданнямі  зрабіць  святочны падарунак з падручных матэрыялаў: паперы, тканіны, бусінак і г.д. Кожная жанчына па-свойму  аздобіла  свой сувенір, а галоўнае — былі радасць  і задавальненне. Свае ары-гінальныя вырабы прадэманстравала нам нясвіжская мастачка Наталля Бордак.

На сустрэчы прысутнічала  старшыня  раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Валянціна Пратасенка, якая пазнаёміла  з дзейнасцю таварыства і нагадала,  што падобныя сустрэчы і мерапрыемствы  і ў далейшым будуць праводзіцца. Паездкі, гутаркі з урачамі-спецыялістамі, наведванне хворых з сацыяльных ложкаў  у Гарадзейскай гарадской бальніцы і іншае.  Валянціна Лявон-цьеўна цёпла  павіншавала жанчын са святам і пажадала вясны ў  душы, здароўя і дабрабыту.

Сустрэча  завяршылася чаяпіццем, у ходзе якога мы павіншаваліі М.П. Рэмізовіч  з юбілейнай датай — першым рабочым днём, які адбыўся  50 гадоў таму. Гучалі сардэчныя  словы віншаванняў, пажаданні і добрыя песні. «Салодкі стол» наладзілі,  дзякуючы спонсарскай дапамозе раённай арганізацыі  Чырвонага Крыжа.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.