З уласных падворкаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Затур»янскім СДК  прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў  раённага спаборніцтва  па закупках сельскагаспадарчай прадукцыі ў  насельніцтва.

Ва ўтульнай, набліжанай да дамашняй абстаноўцы, за «салодкімі» сталамі сабраліся  лепшыя малаказборшчыкі і малаказдатчыкі  раёна, старшыні сельсаветаў, якія вызначыліся ў раённым  спаборніцтве.

Першым да прысутных звярнуўся старшыня Нясвіжскага раённага  Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. Ён шчыра падзякаваў вяскоўцам  за іх добрасумленную працу,  якая ідзе на карысць і ім, і дзяржаве, і выказаў упэўненасць у тым, што і надалей  малако з асабістых падворкаў  будзе паступаць на малаказаводы  і яго якасць будзе  ўсё больш па-    ляпшацца.

Выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай  гаспадаркі і харчавання райвыканкама  Аляксандр Каспер уручыў  каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі пераможцам раённага спаборніцтва па закупе малака ў насельніцтва. Імі сталі: сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў —  Юшавіцкі (старшыня — Анатоль Халопіца), Грыцкевіцкі  (старшыня — Ганна Сватко) і Казлоўскі (старшыня — Алег Яраш) сельвыканкамы.

Сярод вяскоўцаў, якія рэалізавалі дзяржаве найбольшую  колькасць малака з асабістага падворка, першым ізноў стаў Юрый  Зізіка з вёскі Саска Ліпка Карцэвіцкага  сельсавета, на другім месцы — Канстанцін Раўгейша з вёскі Юшавічы Юшавіц-кага сельсавета, на трэцім  — Аляксандр Славута з вёскі Гусакі  Казлоўскага сельсавета.

Лепшымі малаказборшчыкамі, якія закупілі  найбольшую колькасць малака ў насельніцтва, сталі Анжа-ліка Сухаверх з вёскі  Затур»я Юшавіцкага сельсавета,  Софія Раковіч  з вёскі Грыцкевічы Грыцкевіцкага  сельсавета і Наталля  Гесь з вёскі Астроўкі Астроўскага  сельсавета.

Акрамя іх, яшчэ 22 удзельнікі спаборніцтва былі заахвочаны грашовымі прэміямі.

Пасля ўзнагароджвання  пераможцаў і ўдзельнікаў спаборніцтва  перад прысутнымі выступіў дырэктар ААТ «Юшавічы»  Алег Вінаград, які расказаў аб тым, якую дапамогу  аказвае сельгаспрадпрыемства гаспадарам асабістых падворкаў, як падтрымлівае іх работу на  прыся-дзібных участках.

Дзякуючы добрай арганізацыі мерапрыемства гаспадарамі — ААТ «Юшавічы», Юшавіцкім сельвыканкамам і Затур»янскім СДК —  яно стала сапраўдным святам, па-сяброўску цёплым і радасным. Усе, хто сабраўся ў зале, дружна апладзіравалі  трапным гумарыстычным  мініяцюрам дырэктара Дома культуры  Ванды Сікірыцкай, спевам  самадзейных артыстаў Алены Цвіркі, Зінаіды Халопіцы, Алы Мішчанкі, якія падарылі гледачам  хвіліны адпачынку і добрага настрою.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.