З уласных падворкаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Затур»янскім СДК прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў раённага спаборніцтва па закупках сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва.

Ва ўтульнай, набліжанай да дамашняй абстаноўцы, за «салодкімі» сталамі сабраліся лепшыя малаказборшчыкі і малаказдатчыкі раёна, старшыні сельсаветаў, якія вызначыліся ў раённым спаборніцтве.

Першым да прысутных звярнуўся старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк. Ён шчыра падзякаваў вяскоўцам за іх добрасумленную працу, якая ідзе на карысць і ім, і дзяржаве, і выказаў упэўненасць у тым, што і надалей малако з асабістых падворкаў будзе паступаць на малаказаводы і яго якасць будзе ўсё больш па- ляпшацца.

Выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Каспер уручыў каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі пераможцам раённага спаборніцтва па закупе малака ў насельніцтва. Імі сталі: сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў — Юшавіцкі (старшыня — Анатоль Халопіца), Грыцкевіцкі (старшыня — Ганна Сватко) і Казлоўскі (старшыня — Алег Яраш) сельвыканкамы.

Сярод вяскоўцаў, якія рэалізавалі дзяржаве найбольшую колькасць малака з асабістага падворка, першым ізноў стаў Юрый Зізіка з вёскі Саска Ліпка Карцэвіцкага сельсавета, на другім месцы — Канстанцін Раўгейша з вёскі Юшавічы Юшавіц-кага сельсавета, на трэцім — Аляксандр Славута з вёскі Гусакі Казлоўскага сельсавета.

Лепшымі малаказборшчыкамі, якія закупілі найбольшую колькасць малака ў насельніцтва, сталі Анжа-ліка Сухаверх з вёскі Затур»я Юшавіцкага сельсавета, Софія Раковіч з вёскі Грыцкевічы Грыцкевіцкага сельсавета і Наталля Гесь з вёскі Астроўкі Астроўскага сельсавета.

Акрамя іх, яшчэ 22 удзельнікі спаборніцтва былі заахвочаны грашовымі прэміямі.

Пасля ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў спаборніцтва перад прысутнымі выступіў дырэктар ААТ «Юшавічы» Алег Вінаград, які расказаў аб тым, якую дапамогу аказвае сельгаспрадпрыемства гаспадарам асабістых падворкаў, як падтрымлівае іх работу на прыся-дзібных участках.

Дзякуючы добрай арганізацыі мерапрыемства гаспадарамі — ААТ «Юшавічы», Юшавіцкім сельвыканкамам і Затур»янскім СДК — яно стала сапраўдным святам, па-сяброўску цёплым і радасным. Усе, хто сабраўся ў зале, дружна апладзіравалі трапным гумарыстычным мініяцюрам дырэктара Дома культуры Ванды Сікірыцкай, спевам самадзейных артыстаў Алены Цвіркі, Зінаіды Халопіцы, Алы Мішчанкі, якія падарылі гледачам хвіліны адпачынку і добрага настрою.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.