Да добрага свята

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На Нясвіжскім хлебазаводзе адбылося традыцыйнае асвячэнне велікоднай выпечкі, якое правёў настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы г. Нясвіжа протаіерэй Мікалай Лабынько.

— Ніводнае свята Вялікадня не ўспрымаецца без чырвонага яечка і без святочнага куліча, які не толькі  па-асабліваму смачны, але і асвечаны малітвай і святой вадой,  — сказаў айцец Мікалай. Ён нагадаў, што Уваскрэшанне Хрыстова святкуецца 40 дзён, і не толькі ў першы яго дзень, але і ўвесь гэты час велікодныя кулічы, булкі і пірагі будуць да месца на сталах праваслаўных вернікаў. Святар таксама пажадаў работнікам хлебазавода добрага святочнага настрою, цярпення ў пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў і натхнення ў іх такой патрэбнай людзям справе.

У сваю чаргу дырэктар Нясвіжскага хлебазавода Алена Краўчэня запэўніла, што разнастайнай велікоднай выпечкі, у якую работнікі прадпрыемства ўкладаюць асаблівае старанне, будзе ўдосталь ва ўсіх прадуктовых крамах горада і раёна, а таксама на велікодным кірмашы на Ратушнай плошчы ў Нясвіжы. Асаблівы ўпор будзе зроблены на папулярныя  ў пакупнікоў вырабы дробнай фасоўкі — па 200, 300 і 500 грамаў.

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.